Японец Юске Касівагі: «Беларуская мова заўсёды супакойвае мяне»
Generation.by працягвае знаёміцца з замежнікамі з ўсяго сьвету, што размаўляюць па-нашаму. Японец Юске, у адрозьненьне ад многіх іншых герояў сэрыі «Размаўляй са мной па-беларуску», быў у Беларусі толькі праездам і тым больш не закахаўся ў беларуску, аднак вывучае беларускую мову на ўжо нашумелых курсах у Токіё. Цяміць у адрозьненьнях тарашкевіцы-наркамаўкі, упэўнена карыстаецца беларускай лацінкай, любіць беларускія вершы і вывучае гісторыю беларускіх 90-х па незалежнай беларускай прэсе.
→Прыгоды беларускіх студэнтаў у Японіі
Японскія працаголікі надзвычай здзіўляюцца, што такое магчыма, каб большасць насельніцтва не размаўляла на дзяржаўнай мове краіны. Экзатычныя для японцаў беларусы расказваюць Generation.by, чым яшчэ здзівіць свет, як там вучацца і вучаць, пра звычайныя землятрусы, чыстыя японскія вуліцы і сваю місію распаўсюджваць веды пра радзіму.
→Рэктар БДУ паставіў подпіс за «БЕЛОРУСЬ»
Рэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту падпісаў дамову зь японскім унівэрсытэтам аб абмене студэнтамі і агульным навуковым супрацоўніцтве. Сяргей Абламейка паставіў агулам чатыры подпісы ў двух копіях дакументаў непасрэдна пад словам Белорусь і не звярнуў увагу на недарэчнасьць.
→2 — 30 красавіка рэтраспэктыва фільмаў Акіры Курасавы ў Музэі гісторыі беларускага кіно
На працягу цэлага месяца ў Музэі гісторыі беларускага кіно будзе адбывацца рэтраспэктыва фільмаў рэжысёра Акіры Курасавы «Імпэратар японскага кіно», прысьвечаная стагодзьдзю зь дня яго нараджэньня.
→Японскія манахі рэклямуюць храм алькагольным барам і гіп-гопам
![Японскія манахі рэклямуюць храм алькагольным барам і гіп-гопам](mediashare/y0/2zm9gnw9fluzgxkj6lfqdiyczvni82-tmb.png)
Каб прыцягнуць увагу моладзі да рэлігіі, будыйскія манахі зь японскага храму вырашылі стаць «бліжэй да народу» і адчынілі «Манаскі бар». Засваеньню вучэньня ў бары дапамагаюць ня толькі сьпіртовыя напоі, але й выкананыя
Новы прэзыдэнт ЗША як падручнік ангельскай мовы
![Новы прэзыдэнт ЗША як падручнік ангельскай мовы](mediashare/id/aj05ka9j61cvoyo80zcpbrtqyh0kj6-tmb.png)
З дапамогай прамоваў Барака Абамы японцы вырашылі падвысіць узровень ангельскай. Зборнік прамоваў амэрыканскага прэзыдэнта ператварыўся ў мегагіт у Японіі. Ужо прададзена больш за 400 000 копій.
→Японцы пачынаюць выпускаць «бясконцае піва»
![Японцы пачынаюць выпускаць «бясконцае піва»](mediashare/sa/u13sowz94prop9c6wtx5vbbad4hpe9-tmb.png)
Адна з тэорыяў папулярнасьці піва заключаецца ў адмысловым гуку «пшш...» пры адкрыцьці банкі і шуме піва пры наліваньні ў куфаль. Прадпрымальныя японцы і на гэтым робяць бізнэс. У чэрвені на рынак выводзіцца «Бясконцае піва». І хоць ніякага піва ў шклянках няма, вытворцы плянуюць толькі за гэты год прадаць 50 мільёнаў шкляначак па $8,3 за штуку.
→Прэстыжную літаратурную прэмію Японіі атрымала блогерка
![Прэстыжную літаратурную прэмію Японіі атрымала блогерка](mediashare/q4/8iqbcuxozoywupb1jal3j1fj9vauao-tmb.png)
Дзякуючы электроннаму дзёньніку няўдалая японская сьпявачка атрымала буйную літаратурную прэмію за апавяданьне «Грудзі і яйка». Зараз дзёньнік, цяпер ужо пісьменьніцы, Мікі Кавакамі чытае 200 тысяч чалавек штодня.
→Першыя ўражаньні Зьмітра Вайцюшкевіча ад Японіі
![Першыя ўражаньні Зьмітра Вайцюшкевіча ад Японіі](mediashare/dv/1xozlzzjbujzf8ptvfefc6pq3aft3o-tmb.png)
Учора позна ўвечары Зьміцер Вайцюшкевіч вярнуўся ў Беларусь пасьля сваёй вандроўкі ў краіну ўзыходзячага сонца, дзе ён правёў два тыдні, падчас якіх адыграў два канцэрты для японскай публікі. Generation.bY атрымалася стаць першымі, з кім Зьміцер падзяліўся сваімі ўражаньнямі. Для гэтага прыйшлося выцягнуць Зьмітра з аэрапорту ў Вене, дзе ён спыняўся на 4 гадзіны, чакаючы на рэйс да Менску.
→Як далёка зойдуць стасункі чалавека і робата?
![Як далёка зойдуць стасункі чалавека і робата?](mediashare/tr/cjt2kootl0xhelo93a0gbp51as3m5x-tmb.png)
У той час, як у Кітаі прыдумляюць новыя мэтады супраць «лішніх» дзяцей, у Японіі востра стаіць пытаньне імклівага зьніжэньня колькасьці насельніцтва. Гэтую праблему японцы вырашаюць не традыцыйнымі мэтадамі, як, напрыклад, прыцягненьне імігрантаў, а высокатэхналягічнымі. Робаты пакрысе займаюць усё больш істотнае месца ў жыцьці японцаў, і хутка перабяруцца з кухні ў ложак.
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)