У Беларусі распрацаваны ноўтбук павышанай трываласьці

Беларускія навукоўцы распрацавалі ноўтбук павышанай трываласьці і надзейнасьці, акліматызаваны пад беларускія ўмовы.

→…

У Вялікабрытаніі выйшла праграма для аматараў выпіць

Бясплатная праграма для смартфону дазваляе вылічыць колькасьць алькаголю, спажытага за пэўны пэрыяд. Распрацоўшчыкі лічаць, што прыстасаваньне можа быць надзвычай карысным у час сьвятаў.

→…

У пачатку 2010 году «Белтэлекам» запусьціць WiMAX ў Менску

Тэхналёгія WiMAX, якая дазваляе атрымаць бяздротавы доступ да хуткаснага Інтэрнэту, зьявіцца ў Менску ў пачатку 2010 году. Пабудуе сетку WiMAX дзяржаўная тэлекамунікацыйная кампанія «Белтэлекам».

→…

Амэрыканскі прафэсар патрабуе забараніць слова «гік»

Вас называюць «гікам» і вы крыўдуеце? Вось і амэрыканскі прафэсар псыхалёгіі Дэвід Андэрэгг лічыць, што такія слоўцы ствараюць неспрыяльную аўру вакол матэматыкаў і кампутаршчыкаў і адштурхоўваюць маладое пакаленьне ад заняткаў навукай. На думку прафэсара, «гік» — словам амаль што расісцкае, таму яго варта забараніць.

→…

У лябараторыях ЗША ствараюць робатажурналістаў

Мэханічны голас выбранага вашымі ўласнымі рукамі камэнтатара распавядае апошнія навіны бізнэсу і музыкі, «самапішучыяся» спараваздачы-рэпартажы з чэмпіянату краіны па футболе. Так уяўляюць будучыню журналістыкі ў адным з унівэрсытэтаў ЗША, дзе навукоўцы занятыя стварэньнем зьяднаных зь інтэрнэтам кампутарных праграм, якія б самі маглі кампанаваць выпускі навінаў.

→…

Выбары он-лайн становяцца рэальнасьцю ў ЗША

На ўсходзе ЗША, у штаце Заходняя Вірджынія, прыняты закон, згодна зь якім усе грамадзяне штату, што знаходзяцца па-за межамі краіны, атрымаюць магчымасьць галасаваць он-лайн.

→…

Кожны ўругвайскі школьнік атрымае ноўтбук

Кожны навучэнец дзяржаўных школ Ўругваю ў выпадку адсутнасьці ў яго хатняга кампутара зможа бясплатна атрымаць ад ураду адмысловую мадэль ноўтбука, нядаўна прэзэнтаваную прэзыдэнтам краіны. Уругвай стаў першай краінай, якая вырашыла забясьпечыць кожнага школьніка кампутарам з магчымасьцю выйсьця ў Сеціва. Урад рыхтуецца раздаць 380 тысяч лэптопаў.

→…

Беларускі «Дзелавы інтэрнэт» выйшаў у Твітэр

У Менску адкрылася канфэрэнцыя «Дзелавы інтэрнэт». Ужо ў першую гадзіну працы канфэрэнцыі высьветлілася, што ў Беларусі «няма інфармацыйнага грамадзтва», а ўвесь вартасны і роставы пазытыў мінулага году ўраўнаважваецца праблемамі ў разьвіцьці тэхналёгій перадач дадзеных, якія пасьпелі ўзьнікнуць у краіне за апошні год.

Але ўсе гэтыя цікавыя збольшага толькі «айцішнікам» працэсы згасалі на фоне небывалай актыўнасьці беларускіх юзэраў у новамоднай сацыяльнай сетцы Twitter, дзе адбывалася абмеркаваньне канфэрэнцыі ў жывым часе.

→…

Белтэлекам акцыянуюць. Што далей?

Дзяржаўнага манапаліста ў галіне электрасувязі РУП «Белтэлекам» усё ж такі акцыянуюць да канца году. Але гэта яшчэ ня значыць, што кампанія будзе прададзеная. Хаця лягічным крокам пасьля ператварэньня РУП у ААТ стаў бы продаж прадпрыемства, што можа вельмі моцна паўплываць на беларускі рынак сувязі.

→…

ЭЗ хоча зьнізіць гучнасьць mp3-плэераў

Эўракамісія ўводзіць новыя патрабаваньні да гучнасьці mp3-плэераў і тэлефонаў, каб зьменшыць небясьпеку для слыху мэляманаў. Канчатковае зацьвярджэньне правілаў можа зацягнуцца на некалькі гадоў.

→…

 1 2 3 4 5 6 7 РАНЕЙ> >|

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.4955 seconds.