Выхад пятага Айфону беларускія мытнікі адзначылі падвойнай канфіскацыяй 5-і iPhone5

У некаторых краінах за новым гаджэтам ад Apple вядзецца сапраўднае паляванне. Людзі выстройваюцца ў чаргі, каб набыць запаветны iPhone апошняй мадэлі. Смартфоны прадаюцца і ў Беларусі, праўда, па цане $1450. Аднак некаторыя беларусы вырашылі прывезці iPhone з-за мяжы самі. Але нелегальна.


Чарга за Айфонамі

«За мінулыя выходныя на польска-беларускай мяжы двое мужчын паспрабавалі нелегальна ўвезці ў Беларусь айфоны апошняй мадэлі», — распавёў «Комсомольской правде в Белоруссии» прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Аляксандр Цішчанка.

«У суботу ў пункце пропуску Варшаўскі мост 5 гаджэтаў знайшлі ў асабістых рэчах менчука. Яшчэ пяць — на наступны дзень на пункце пропуску Каменны Лог ў жыхара Менскай вобласці. „Шэрыя“ гэтыя айфоны ці не, змогуць вызначыць толькі спецыялісты».

На правапарушальнікаў быў складзены адміністрацыйны пратакол, які будзе перададзены ў суд — ён і вырашыць, што рабіць з канфіскаваных айфона. Звычайна незадэклараваны тавар, які схаваны ў асабістых рэчах ўладальніка, канфіскоўваюць. Калі ж ён ляжаў у тайніку аўто, могуць канфіскаваць і машыну.

Калі тавар канфіскуюць, то лёс айфонаў будзе вырашаць Дэпартамент па гуманітарнай дзейнасці Кіраўніцтва справамі прэзідэнта. Цалкам магчыма, што гэтыя смартфоны з’явяцца ў крамах, якія гандлююць канфіскатам.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.065 seconds.