Пасьля пратэстаў у Кішынёве экспэрты кажуць пра рэвалюцыю 2.0

Новыя магчымасьці імгненнай каардынацыі і самаарганізацыі адкрыліся ў папулярных сацыяльных сетках Twitter і Facebook пасьля захопу парлямэнту і рэзыдэнцыі прэзыдэнта Малдовы.
BarCamp Baltics 2009
У Рызе другі год запар прайшла «неканфэрэнцыя» BarCamp Baltics 2009. Мерапрыемствы ў фармаце BarCamp праходзяць рэгулярна па ўсім сьвеце, а на тэрыторыі Ўсходняй Эўропы атрымалі пэўны знакавы статус. За тры дні баркэмп у Рызе наведалі больш за паўтысячы чалавек і адбыліся паўсотні прэзэнтацыяў.
→Minsk_by зламаўся і ўваскрэс

Амаль 16 гадзінаў не працавала адна з самых ўплывовых і папулярных суполак беларускага ЖЖ. Значная частка гэтага часу прыпала на ноч, аднак пра падзею пасьпелі напісаць болей за 100 разоў у блогах, суполках і цэлым шэрагу СМІ.
Патас інтэрнэт-выданьняў, схільных да гарачых навінаў, сьцёб і правакацыі вясёлых блогераў, недарэчная рэкляма альтэрнатыўных малажывых і нованароджаных суполак пра Менск — такой стала раніца 13-га студзеня ў беларускім Сеціве.
→У Менску прайшоў Bycamp 2008

20-21 сьнежня ў Менску адбылася першая вялікая імпрэза ў фармаце Unconference. Беларускі BarCamp атрымаў назву Bycamp і сабраў каля 200 удзельнікаў.
→Блогі памерлі як зьява — лічыць амэрыканскі ўплывовы часопіс Wired. А што ў Беларусі?
«Завесьці блог цяпер не такая цудоўная ідэя, як гэта было гады чатыры таму», — сьцьвярджае Paul Boutin, аўтар уплывовага амэрыканскага часопісу Wired. Блогасфэра, якая была калісьці сьвежым аазісам народнага самавыражэньня і чыстых думак, цяпер забруджаная суцэльным цунамі аплочанага глупства.
У Беларусі манэтызацыя благасфэру так і не напаткала. Магчыма таму дагэтуль standalone блогаў, якія робяць беларусы для аўдыторыі сваёй краіны, існуюць адзінкі. Беларускія блогі — гэта пераважна дзёньнікі ў Livejournal. Бум шчырай самарэалізацыі ў якіх дасягнуў вяршыні ў пачатку 2006-га і паступова зьдзьмуўся пасьля прэзыдэнцкіх выбараў. Амаль любая ініцыятыва, якая цяпер нараджаецца ў суполках самай папулярнай блогавай пляцоўкі беларусаў сутыкаецца з скептыцызмам, сьцёбам і часам зьдзекам зь яе аўтараў. Месца спантанных флэшмобаў заняў сьцёб з абсалютна ўсяго ў стылі by_trash.
→Блогеры ў ЗША цяпер могуць застрахаваць сваю працу гэтак жа, як і традыцыйныя СМІ

Невыразная мяжа паміж прафэсійнымі блогерамі і традыцыйнымі СМІ працягвае размывацца. Амэрыканская грамадзкая арганізацыя Media Bloggers Association (MBA) прапанавала блогерам аформіць страхоўку ад абвінавачваньняў у паклёпе і ўварваньні ў прыватнае жыцьцё. Такога кшталту страхаваньні раней былі даступныя толькі для традыцыйных СМІ.
→Сярэдні блогер з Эўропы ці ЗША зарабляе каля 200$ у год на сваім блогу

Буйнейшы пошукавік па блогах Technorati пачаў пяцідзённую публікацыю штогадовага сусьветнага агляду блогасфэры, прысьвяціўшы першы дзень партрэту сярэдняга блогера. Рэсурс апытаў блогераў з 66 краінаў і вызначыў, што ўзрост абсалютнай большасьці зь іх большы за 25 год.
→Самая старая ў сьвеце блогерка памерла ва ўзросьце 108 год

Бабуля Olive Riley, якая была найстарэйшым блогерам ў сьвеце, памерла 12 ліпеня ў аўстралійскім доме састарэлых ва ўзросьце 108 год.
→Metallica сварыцца з блогерамі

У мінулую сераду Metallica запрасіла папулярных блогераў у Лёндан на вечарыну-праслухоўваньне, прысьвечаную новаму альбому гурта, які зараз рыхтуецца да выпуску. Гэта ўжо дастаткова стандартны прыём, якім карыстаюцца цяпер многія музычныя гурты — бо такія вечарыны дапамагаюць рэклямаваць новыя песьні і альбомы. Аднак празь некалькі дзён пасьля вечарыны Metallica павяла сябе вельмі нечакана ў дачыненьні да блогераў.
→Мікраблогінг дапамог студэнту выбрацца з-за кратаў

Студэнт каліфарнійскага ўнівэрсытэта, які асьвятляў антыўрадавы пратэст у эгіпецкім горадзе Махальле, здолеў пазьбегнуць турэмнага зьняволеньня дзякуючы паведамленьню ў сваім блогу на Twitter, якое складаецца толькі з аднаго слова.
→

Пра праект
Аўтары публікацыяў
Кантакты
Хэлп