Рэвалюцыі ў сацыяльных сетках: Новы год яшчэ ня скончаны
![Рэвалюцыі ў сацыяльных сетках: Новы год яшчэ ня скончаны](mediashare/3k/olesvezdvsr8nz100hfrqdjxwoa0qo-tmb.png)
Беларускі новы 2011 год пачаўся ў дзень, калі ніхто аб гэтым нават і не здагадваўся. 1 чэрвеня групы маладых людзей па ўсёй краіне выйшлі на галоўныя Плошчы сваіх гарадоў, патрабуючы зьменаў. Замаруджаная і замарожаная пасьля жаху 19 сьнежня, краіна ўварвалася ўсьлед за многімі іншымі, пераважна арабскімі аўтарытарнымі дзяржавамі, у новую эпоху «рэвалюцый у сацыяльных мэдыя».
→Стрыт-арт у Тунісе ў памяць загінулых герояў вулічных пратэстаў
![Стрыт-арт у Тунісе ў памяць загінулых герояў вулічных пратэстаў](mediashare/c0/c82qjx5kgls30so67a4q4yw23rh2ee-tmb.png)
Арт-група Zoo Project у Тунісе стварыла вулічны мастацкі праект, які адзначае Туніскую рэвалюцыю і людзей, якія зрабілі яе магчымай — у першую чаргу тых 236 чалавек, што былі забітыя ў часе паўстаньня. Яны спынілі 23-х гадовае кіраваньне дыктатара Бэн Алі і распачалі хвалю рэвалюцый у рэгіёне.
→Блогер-дысыдэнт увайшоў у Туніскі ўрад
![Блогер-дысыдэнт увайшоў у Туніскі ўрад](mediashare/ws/e3om3w4cj92r98n6nbfu86zwfdqtgu-tmb.png)
Былы палітычны зьняволены, былы апазыцыйны блогер і праграміст Слім Амому стаў сябрам рэвалюцыйнага ўраду Туніса. Вядомы прыхільнік швэдзкай Пірацкай партыі і змагар з цэнзурай, Амому будзе адказваць у пераходным урадзе за моладзевую і спартыўную палітыку.
→Рэвалюцыя без Фэйсбуку
Не пасьпелі адгрымець крывавыя туніскія падзеі, як аналітыкі пачалі спрачацца аб тым, чым яны былі выкліканыя, і каму тунісцы абавязаныя распаленьнем агню рэвалюцыі на ўласных вуліцах. Па нядаўняй традыцыі тлумачыць масавыя выступленьні маладых людзей у ня вельмі вольных краінах іх здольнасьцю пасьпяхова выкарыстоўваць сацыяльныя мэдыі, туніскую рэвалюцыю пасьпяшаліся назваць «Твітэр-» альбо «Фэйсбук-рэвалюцыяй». Зрэшты, у гэтага падыходу знайшлося нямала нязгодных.
→![RSS RSS](themes/a/i/rss1616.gif)