Прэстыжную літаратурную прэмію Японіі атрымала блогерка

Дзякуючы электроннаму дзёньніку няўдалая японская сьпявачка атрымала буйную літаратурную прэмію за апавяданьне «Грудзі і яйка». Зараз дзёньнік, цяпер ужо пісьменьніцы, Мікі Кавакамі чытае 200 тысяч чалавек штодня.­

 

У 2003 былая бармэнша, прадавачка кніжнай крамы і няўдалая сьпявачка Міка Кавакамі (Mieko Kawakami) завяла блог у Сеціве, каб рэклямаваць там свае песьні. Тады яго праглядалі некалькі дзесяткаў чалавек. Потым Міка вырашыла выкладаць там свае думкі і назіраньні — і блог дапамог ёй знайсьці сваё сапраўднае прызначэньне. А сёлета, 16 студзеня яна атрымала прэстыжную літаратурную прэмію імя Акутагавы, а штодзённая колькасьць праглядаў узрасла да 200 тысяч чалавек. У свае 32 гады яна ўжо адна з самых папулярных пісьменьніц Японіі.

Збольшага, напісанае Мікай тычылася тэмы разводаў і стандартаў прыгажосьці. Менавіта гэтаму прысьвечаная ейная навэла «Грудзі і яйка», за якую яна і атрымала прэмію.

Паводле Technocrati Inc., японская — самая папулярная мова ў благасфэры. У мінулым годзе 37% усіх пастоў (ля 1,5 мільёны штодзень) былі на японскай. На ангельскай мове пісалася трохі меней — 36% усіх пастоў.

Фота з блога Мікі Kавакамі

SlaDa 16:23, 21/03/2008 | Цікавосткі |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0906 seconds.