Студэнцкія пратэсты ахапілі Каліфорнію

Вакол паўднёвага крыла лекцыйнага будынку Каліфарнійскага ўнівэрсытэту ў Бэрклі сабраўся натоўп у некалькі соцень чалавек. Збольшага гэта па-восеньску апранутыя студэнты (у Бэрклі каля 12 градусаў цяпла), якія ўглядаюцца ўверх, на вокны будынку. У адным зь іх бачны плякат «32% ўверх, 900 звальненьняў». Корпус ужо некалькі гадзін утрымліваецца захапіўшымі яго студэнтамі, якія трэція суткі пратэстуюць супраць узьняцьця коштаў за адукацыю і скарачэньня выкладчыкаў. У гэты дзень пратэсты трасуць усю Каліфорнію.

→…

У ЗША рэкордны рост колькасьці студэнтаў

У ЗША рэкордна вырасла колькасьць студэнтаў, якія навучаюцца ў каледжах, перш за ўсё двухгадовых. Зьвязваюць гэта з эканамічным крызысам і меншым коштам навучаньня ў падобных навучальных установах.

→…

Нобэлеўская прэмія міру — Абаме

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама стаў ляўрэатам Нобэлеўскай прэміі міру за 2009 год. Яго ўзнагародзілі «за вялізныя намаганьні па ўмацаваньні міжнароднай дыпляматыі і супрацоўніцтва паміж народамі».

→…

Абама распавёў амэрыканскім падлеткам аб небясьпеках у Facebook

Барак Абама перасьцярог амэрыканскіх падлеткаў аб небясьпецы пакіданьня надта вялікай колькасьці асабістай інфармацыі ў сацыяльных сетках, дадаўшы, што гэта інфармацыя можа вярнуцца і перасьледаваць іх у далейшым жыцьці.

→…

Старая палітыка і новыя мэдыі

Сацыяльныя сеткі дасягнулі такой папулярнасьці, што палітыкі і ўрады для падтрымкі іміджу мусяць заводзіць свае віртуальныя прадстаўніцтвы на сэрвісах мікраблогінгу, відэа-хостынгах і ў Facebook. У выніку Барак Абама ператварыўся ў вядомага мікраблогера. Не адстаюць ад яго і Мядзьведзеў з Бэнэдыктам XVI.

Калі дакладна палітыкі прасяклі фішку і пачалі юзаць новамэдыйныя сэрвісы, сказаць ужо цяжка. Адным з першых і самых актыўных быў, тады яшчэ кандыдат у прэзыдэнты ЗША, Барак Абама.

→…

Новы прэзыдэнт ЗША як падручнік ангельскай мовы

З дапамогай прамоваў Барака Абамы японцы вырашылі падвысіць узровень ангельскай. Зборнік прамоваў амэрыканскага прэзыдэнта ператварыўся ў мегагіт у Японіі. Ужо прададзена больш за 400 000 копій.

→…

Кіраўнік аддзелу па новых мэдыях кампаніі Барака Абамы марыць ізноў падпісацца на папяровыя газэты

У Менск прыехаў Джо Роспарс (Joe Rospars) — кіраўнік аддзелу па новых мэдыях у часе выбарчай кампаніі прэзыдэнта ЗША Барака Абамы. У гісторыі амэрыканскіх выбарчых кампаніяў такі кірунак працы зьявіўся ўпершыню.

Раніцай у амбасадзе ЗША спадар Роспарс рабіў лекцыю-прэзэнтацыю сваёй працы і адказваў на пытаньні беларускіх прадстаўнікоў новых мэдыяў і журналістаў.

→…

Беларуская студэнтка як выпадковы сымбаль перамогі новага амэрыканскага прэзыдэнта

У ноч на 5 лістапада беларусы паціху пахрапвалі ў сваіх ложках. У гэты час Амэрыка ўжо сьвяткавала перамогу Барака Абамы на прэзыдэнцкіх выбарах. Рэха чарговага трыюмфу амэрыканскай мары дагэтуль дакатваецца зь берагоў Каліфорніі. У сьвяточны вір, а адтуль адразу на вокладку каліфарнійскага часопісу трапіла беларуская студэнтка ўнівэрсытэта Бэрклі Ганна Фраліхіна.→…

Дарэчы, за публікацыямі на generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
альбо ў фрэдстужцы Livejournal Далучыць у сябры
 
In 0.6137 seconds.