2 — 30 красавіка рэтраспэктыва фільмаў Акіры Курасавы ў Музэі гісторыі беларускага кіно

На працягу цэлага месяца ў Музэі гісторыі беларускага кіно будзе адбывацца рэтраспэктыва фільмаў рэжысёра Акіры Курасавы «Імпэратар японскага кіно», прысьвечаная стагодзьдзю зь дня яго нараджэньня.

Фільмы пакажуць у храналягічным парадку. Ужо 2 красавіка гледачы пабачаць фільм «Радзёман» (1950), дзеля якога, як кажуць, была ўведзеная намінацыя прэміі «Оскар» «Лепшы замежны фільм» (1951). Скончыцца рэтраспэктыва аўтабіяграфічнай стужкай «Сны» (1990).


Акіра Курасава

Бліжэйшыя паказы:

2 красавіка (пятніца) 15–00 і 18–30
РАДЗЁМАН (RACHOMON). Японія, 1950, ч / б, 88 хв.

Адна з найбуйнейшых зьяў сусьветнага кіно. Стужка хаця і не губляе актуальнасьці, але цікавая перш за ўсё з гістарычнага пункту гледжаньня. Некаторыя тэхнічныя ідэі былі звышнаватарскімі для свайго часу. Фільм атрымаў галоўную прэмію «Залаты Леў сьв. Марка» на XII МКФ ў Вэнэцыі і «Оскар» як лепшы замежны фільм.

7 красавіка (серада) 15–00 і 18–30
Ідыёт (HAKUCHI). Японія, 1951, ч / б, 166 хв.

Драма паводле аднайменнага рамана Ф. Дастаеўскага, дзеяньне якога перанесена ў сучасную Японію на самы паўночны востраў Хакайдо. Адзінае, што тут нагадвае аб Расеі, — гэта сьнег. Хаця калярыт Дастаеўскага ўсё ж захаваны.

9 красавіка (пятніца) 15–00 і 18–30
Сем самураяў (SHICHININ NO SAMURAI). Японія, 1954, ч / б, 160 хв.

Фільм называюць этапным для сусьветнага кіно. Ён ня раз трапляў у розныя топы «лепшых» на думку крытыкаў стужак сьвету, а ў 1960 у Галівудзе быў нават зроблены рэмэйк на «Сем самураяў» — «Цудоўная сямёрка». Срэбраны Леў Вэнэцыянскага фэстывалю даказвае шэдэўральнасьць стужкі.

Поўны расклад паказаў:

  • 2 красавіка, 15:00 і 18:30 — «Радзёман» (Японія, 1950, ч / б, 88 хв.)
  • 7 красавіка, 15:00 і 18:30 — «Ідыёт» (Японія, 1951, ч / б, 166 хв.)
  • 9 красавіка, 15:00 і 19:00 — «Сем самураяў» (Японія, 1952, ч / б, 201 хв.)
  • 14 красавіка, 15:00 і 18:30 — «Трон ў крыві» (Японія, 1957, ч / б, 106 хв.)
  • 16 красавіка, 15:00 і 18:30 — «Чырвоная барада» (Японія, 1965, ч / б, 180 хв.)
  • 21 красавіка, 15:00 і 18:30 — «Пад стук трамвайных колаў» (Японія, 1970, 134 хв.)
  • 23 красавіка, 15:00 і 18:30 — «Цень воіна» (Японія, 1980, 80 хв.)
  • 28 красавіка, 15:00 і 18:30 — «Смута» (Японія — Францыя, 1985, 156 хв.)
  • 30 красавіка, 15:00 і 18:30 — «Сны» (Японія — ЗША, 1990, 119 хв.)

Музэй гісторыі беларускага кіно знаходзіцца ля Чырвонага касьцёлу па адрасе Сьвярдлова, 4.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.081 seconds.