Пасьля «Вар’ятаў» прыходзяць «Героі!»: новы альбом IQ48 хутка ў крамах Менску
«Героі!» — такая назва ў новага альбому гурта IQ48, які днямі зьявіцца ў музычных крамах Менску. З часу выхаду папярэдняга альбому «Вар’яты» прайшло ўжо 3 гады. Ці застаюцца «здаровыя лосі» ласямі, дзе шукаюць герояў, натхненьне, чаму ня будуць выкладаць новы альбом у Сеціва, пра сяброўства, айк’юшную групіроўку і чаму ў гурце адныя хлопцы — Generation.bY распавядаюць Саня Ракавец і Яўген Бузоўскі.
→Вялікі студэнцкі фотаальбом КУЛЬТурных людзей
«Ой, гэта ж так даўна было, трэба пашукаць фота ў бацькоў», — самы папулярны адказ на першы зварот Generation.by да вядомых людзей Беларусі, якія праходзяць у праекце пад брыфам «КУЛЬТурныя людзі». Усе некалі ды былі студэнтамі, здавалі курсавыя, адрываліся ды адпачывалі. Калі як не ў Дзень Студэнта сабраць разам рарытэтныя фота студэнцкага часу вядомых зараз людзей? З такой сьветлай ідэяй выправіліся мы на пошукі.
Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Сяргей Міхалок, Аляксандар Кульлінковіч, Ганна Вольская, Ігар Варашкевіч, Піт Паўлаў, Міхал Анемпадыстаў, Адам Глёбус, Кася Камоцкая, Зьміцер Падбярэскі, Саша Ракавец, Віталь Артыст, Каця Пытлева — усім ставім «выдатна»! ;)
Больш таго, напрыканцы фотаальбома чытачоў чакае асобны фотасюрпрыз.
→Якія пэрспэктывы фармату «музыка за грошы» ў час інтэрнэту?
Канцэпцыя «музыка за грошы» імкліва страчвае сваю актуальнасьць. З разьвіцьцём лічбавых тэхналёгіяў прыбыткі ад продажу альбомаў паступова падаюць. Заходнія зоркі даюць больш канцэртаў або запускаюць лініі адзеньня. А як ставяцца да гэтай праблемы беларускія музыкі?
→Саша Ракавец: «Была б хата, запрасіў бы болей»
У «здаровых лосей» здаровыя паці. 27 жніўня нарадзіўся вакаліст IQ48 Саша Ракавец альбо Эш. Сёлетняе сьвяткаваньне расьцягнулася на тыдзень. Але самы пік віншаваньняў прыпаў на мінулую суботу, калі сябры Сашы, сваякі, калегі па працы, музыкі – усяго болей 30 чалавек – сабраліся ў адной файнай кватэры на ўскрайку Менску. Эксклюзіўны фотарэпартаж з сьвяткаваньня – у матэрыяле.
→Зорныя вакацыі: закрыцьцё сэзону
Ліпень-жнівень – час зацішша ў культурніцкім жыцьці Беларусі. Музыкі і людзі мастацтва параз’ехаліся хто адпачываць, а хто працаваць. У нас закрыцьцё сэзону, а ў Эўропе віруюць шматлікія фэсты і оўпэн-эйры. Дзе і як зьбіраюцца бавіць час шматлікія героі глянцавых старонак Generation.by – непасрэдна зь іх словаў.
→Ці верыце вы ў сэкс зь першага позірку?
Саша Ракавец з IQ48: «Галоўнае – гэта жыцьцё, мы самі маладыя, унутры ўсё грае»
Размова зараз пойдзе не пра ўсялякую там драбязу лясную, а пра сапраўдных волатаў музычных гушчароў. “Здаровыя лосі – IQ48” – так традыцыйна вітаюць папулярны альтэрнатыўны гурт. Неўзабаве ў нашу рубрыку далучыўся Эш (Аляксандар Ракавец) – вакаліст IQ48. Усё будзе без падману, бо, згодна тэсту на інтэлект, 48 ёсьць узровень, калі чалавек папросту ня можа схлусіць. Чаму – здагадайцеся самі.
→