Начны фотарэпартаж: у Менску прайшлі здымкі відэа да 11 песень з новага музычнага праекту ў стылі 60-х
Супольны музычны праект у стылі 60-х, песьні да якога напісаў Лявон Вольскі, на завяршальным этапе падрыхтоўкі. У Менску прайшлі здымкі відэа-кліпаў да ўсіх 11 песень з унікальнага праекту. Лявон Вольскі, Павал Булатнікаў, Алег Хаменка, Уладзімір Пугач, Віталь Артыст, Сьвятлана Зелянкоўская, Ганна Хітрык, Руся, Воля Самусік і іншыя — у эксклюзіўным «начным» фотарэпартажы Generation.bY героі новага музычнага праекту на здымачнай пляцоўцы ў шыкоўных вобразах 60-х.
→Лявон Вольскі: у Менску рыхтуецца новы супольны музычны праект
На адной з музычных студыяў Менску ўжо каторы дзень вядзецца актыўная праца над новым супольным праектам беларускіх музыкаў. Усе песьні для праекту, які будзе прэзэнтаваны ўжо вельмі хутка, напісаў Лявон Вольскі, натхнёны музыкай 60-х з усяго сьвету. У музыцы 60-х Лявона натхніў ня толькі рокенрол, але й францускія, амэрыканскія, кітайскія і іншыя мэлёдыі таго часу.
Склад вакалістаў новага праекту таксама нечаканы і сабраў удзельнікаў вельмі розных гуртоў: «Палац», «Крамбамбуля», «Ляпіс Трубяцкой», «Клёндайк», «Зьмяя», «ДзеціДзяцей», Anyway!, Tarpach ды іншых вядомых, але «пакуль сакрэтных» выканаўцаў.
Наагул ініцыятары праекту стараюцца пакуль трымаць большасьць інфармацыі пра сваё дзецішча ў сакрэце. Але Generation.bY удалося ўжо разьведаць дастаткова шмат і нават зрабіць фотаздымкі з запісу ў студыі.
→Вялікі студэнцкі фотаальбом КУЛЬТурных людзей
«Ой, гэта ж так даўна было, трэба пашукаць фота ў бацькоў», — самы папулярны адказ на першы зварот Generation.by да вядомых людзей Беларусі, якія праходзяць у праекце пад брыфам «КУЛЬТурныя людзі». Усе некалі ды былі студэнтамі, здавалі курсавыя, адрываліся ды адпачывалі. Калі як не ў Дзень Студэнта сабраць разам рарытэтныя фота студэнцкага часу вядомых зараз людзей? З такой сьветлай ідэяй выправіліся мы на пошукі.
Лявон Вольскі, Алег Хаменка, Сяргей Міхалок, Аляксандар Кульлінковіч, Ганна Вольская, Ігар Варашкевіч, Піт Паўлаў, Міхал Анемпадыстаў, Адам Глёбус, Кася Камоцкая, Зьміцер Падбярэскі, Саша Ракавец, Віталь Артыст, Каця Пытлева — усім ставім «выдатна»! ;)
Больш таго, напрыканцы фотаальбома чытачоў чакае асобны фотасюрпрыз.
→Рок-кола – Рок-каранацыя
Дажджы… Паўсюль калюгі... На тэрмомэтры зноў +5. І вось у такі “марозны і сьнежны” дзень акурат пасярэдзіне першага месяца зімы – 16-га – невялічкая купка людзей накіроўвалася ў ДК МТЗ, дзе меў месца адбыцца канцэрт “Рок-кола – Рок-каранацыя”.
→