75 год Міжнароднаму дню студэнта і 25 — аксамітавай рэвалюцыі
Абедзве гадавіны вяртаюць у тагачасную Чэхію да студэнцкіх пратэстаў 17 лістапада 1939 і 1989 гадоў. Абедзве звязваюць з студэнцкімі дэманстрацыямі — напачатку супраць нацысцкай дыктатуры, а праз пяцьдзесят год — супраць камуністычнага рэжыму.
→Дзень, калі прыдумалі анімацыю, каб утапіць яе потым у Сене
Са святам усіх фэнаў флэшак, гіфак, мультоў і анімэ! 28 кастрычніка — Сусветны дзень анімацыі. Больш за сто год таму ў гэты дзень у Парыжы з’явіўся «аптычны тэатр» з рухомымі карцінкамі, які і паклаў пачатак анімацыі. Хоць адчайны вынаходнік і ўтапіў пасля свой апарат у рацэ, але ягоныя ідэі выкарыстоўваюцца і зараз. Generation.by далучаецца да святкавання і адкопвае з архіваў свае мультфільмы і анімаванкі, а таксама інтрыгуе анонсамі.
→4 пякельныя гісторыі пра Хэлоўін
Святкаваць Хэлоўін ці застацца дома? Любы адказ на гэта пытанне нясе нечаканасці. Асабліва калі вывучыць гісторыю свята і яго повязь з Беларуссю. Пра гэта чатыры гісторыі, якія мы выбралі адмыслова папярэдне свята.
→Віртуальная рэвалюцыя ў асобна ўзятым браўзеры
У дагонку чарговым угодкам гістарычнай даты 19 верасня 1991 году прыняцця Вярхоўным Саветам РБ дзяржаўнасці бел-чырвона-белага сцягу і герба Пагоні, распавядаем пра пашырэнне для браўзераў, якое дазваляе не ўстаючы з-за кампутара зрабіць маленькую рэвалюцыю. Прынамсі віртуальную, у межах свайго манітора.
→Дзень Сьвятога Патрыка ў Менску
Дзень Сьвятога Патрыка — самае вядомае ірляндзкае сьвята ў сьвеце, якое адзначаецца ў Ірляндыі, Паўночнай Ірляндыі, некаторых правінцыях Канады і паўсюль, дзе ёсьць прадстаўнікі ірляндзкай дыяспары. Сьвята ня першы год адзначаецца і ў Менску.
→17 лютага — дзень спантаннай дабрыні
17 лютага — дзень спантаннай праявы дабрыні (Random Acts of Kindness Day). У свой час міжнароднае сьвята стала ініцыятывай дабрачынных арганізацый. І сёньня той самы час рабіць дабро сябрам, блізкім і нават проста незнаёмцам. А для тых, хто разгубіўся, ёсьць некалькі парадаў, з чаго пачаць.
→Падлеткавыя 90-я і Бжорк
У архіважным для нашае краіны 1994 годзе, якраз калі мы адначасова рыхтаваліся паціху да «дарослага і сур’ёзнага жыцьця» ды бязглузда завісалі на флэтах сяброў-сябровак (бацькі ж адчальвалі на лецішчы), неяк на адну з такіх паці трапiў альбом з назвай Debut ісьляндзкай сьпявачкі Björk. Зараз я разумею, што тады асаблівага фурору ён не зрабiў, але гэтая дзяўчына тады ўсё ж зьдзівіла.
→Lorem, Вітаю, Hi!
Lorem (на латыні), zdravo (па-славенскі), merhaba (па-турэцку), witaj (па-польску). Незалежна ад мовы, людзі ва ўсім сьвеце жадаюць адзін адному шчасьця, здароўя і дабрабыту. Кожны хоча выглядаць упэўненым, вольным і лёгкім у стасунках і ўжо напачатку зрабіць добрае ўражаньне пра сябе. А пачынаюцца камунікацыі якраз з прывітаньня. Важнасьці гэтага рытуалу прысьвечаны Сусьветны дзень прывітаньняў — 21 лістапада.
→Зацалованая Францыя: kiss mob Bordeaux
Нядзеля 13 лютага. Народ знаходзіцца ў чаканьні Дня Сьвятога Валянціна. Нехта выдумвае, чым парадаваць каханага ці каханую, іншыя спрабуюць згладзіць праблемы ў стасунках, для кагосьці Сьвята ўсіх закаханых — нагода пазнаёміцца з новым чалавекам. Але жыхары Бардо ў сваёй сукупнасьці вырашылі надаць сьвяту алімпійскі характар.
→Буйнейшы ўнівэрсытэт Беларусі адсьвяткаваў 90-годзьдзе
Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт адсьвяткаваў юбілей. Заснаваны напрыканцы 1920 году, цяпер ён спраўляе дзевяностагодзьдзе. БНТУ хоць і займае першае месца па колькасьці студэнтаў сярод беларускіх ВНУ, але ўсё яшчэ адносна малады ў параўнаньні з найстарэйшымі ўнівэрсытэтамі краіны.
→