4 пякельныя гісторыі пра Хэлоўін
Святкаваць Хэлоўін ці застацца дома? Любы адказ на гэта пытанне нясе нечаканасці. Асабліва калі вывучыць гісторыю свята і яго повязь з Беларуссю. Пра гэта чатыры гісторыі, якія мы выбралі адмыслова папярэдне свята.
→Halloween 2010 у Менску (фота)

Тысячы беларускіх гарбузоў сталі ахвярамі калісьці кельцкага дня ўсіх сьвятых Halloween, якое з кожным годам робіцца ўсё больш папулярным і ў нас. Рэдкі клюб не стараецца зрабіць тэматычную паці, а менскія вуліцы ўсё меней пужаюцца размаляваных зомбі, ведзьмакоў ды іншых нячысьцікаў. Што рабілася ў цэнтры Менску вечарам 31 кастрычніка і клюбны Хэлоўін з рок-н-ролам, «крывавымі» кактэйлямі і гарачымі танцамі на барных стойках — у фотарэпартажах Generation.by.
→ТОП-10 месцаў, дзе ў Менску сьвяткуюць Хэлоўін
Набліжаюцца «чорныя» выходныя, калі
На Хэлоўін Менск накрые флэшмоб-хваля

«Менскі флэшмоб» плянуе зрабіць на Halloween 31 кастрычніка моб-хвалю па Менску. А калі быць дакладным, то 5 мобаў адзін за адным: зомбі на Камароўцы, баль нечысьці ў Парку Горкага, «мерцьвякі» на Кастрычніцкай ды іншыя страшылкі. Ніякай палітыкі, толькі сьвята, маскарад ды добры настрой — кажуць ініцыятары мобаў.
→Удзельнікаў вулічнага сьвяткаваньня Halloween пакаралі арыштамі ад 5 да 10 сутак
Чатыром удзельнікам Хэлоўіна, затрыманым 31 кастрычніка ў ЦУМе за «падабенства да злачынцаў», сёньня ўвечары ў судзе Савецкага раёну Менску вынесьлі пакараньне. Тацьцяну Лашкарову асудзілі на 5 сутак, Юрку Шаліна і Андрэя Кіма – на 7 сутак, Валянціна Сакалоўскага – на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.
→Чорна-памаранчавае сьвята Halloween

Раніца 31 кастрычніка – Менск выглядае звычайна, людзі сьпяшаюцца на працу, над горадам восеньскі шэры туман… А вось у якой эўрапейскай краіне, ня кажучы ўжо пра ЗША ці Канаду, пануе сапраўдная эўфарыя – чорна-памаранчавае сьвята Halloween. На працу і ў школу сьпяшаюцца дарослыя і маленькія вядзьмаркі, прывіды, лесуны і вампіры. З кожнага вакна ўсьміхаецца Jack-o'-lantern - традыцыйны хэлоўінскі гарбузік. Што гэты дзень значыць, і як заходні Хэлоўін ужываецца зь беларускімі Дзядамі?
→У Менску адзначылі Halloween
