Папрактыкавацца ў «выдуманым» Міжнародным крымінальным судзе

Студэнтаў унівэрсытэтаў з усяго сьвету запрашаюць да ўдзелу ў пятым праекце па мадэляваньні Міжнароднага крымінальнага суда, які пройдзе 2–7 сакавіка 2011 году ў польскім Кшыжаве. Па задумцы Kreisau-Initiative Berlin студэнты, папярэдне разьмеркаваўшы паміж сабой ролі судзьдзяў, абароны і абвінавачваньня, падзеляцца на групы для наступнага расьсьледаваньня выдуманай судовай справы.

→…
18.10.2010

Суд не аднавіў Франака Вячорку на журфак БДУ

Суд не аднавіў Франака Вячорку на журфак БДУ

26–27 чэрвеня ў судзе Маскоўскага раёну адбылося слуханьне па справе Франака Вячоркі. Адлічаны студэнт намагаўся праз суд спраўдзіць неналежнае выканьне працэдуры адлічэньня яго з 3-га курсу факультэта журналістыкі БДУ. Нягледзячы на добра выбудаваную лінію абароны, як для Франака, так і для ягонага адваката вынік быў прадказальным — суд не задаволіў скаргу.

­→…
27.06.2008
Даша Слабчанка

Студэнтцы БДЭУ Маўлюдзе Атакулавай пагражае адлічэньне

Студэнтцы БДЭУ Маўлюдзе Атакулавай пагражае адлічэньне

Студэнтку БДЭУ Маўлюду Атакулаву выклікалі сёньня ў дэканат Вышэйшай школы турызму для тлумачэньня пропуску двух дзён заняткаў. Дзяўчына правяла ноч з 8 на 9 красавіка ў полацкім пастарунку — яе затрымалі падчас акцыі салідарнасьці з Касяй Салаўёвай. Па словах Маўлюды, ёй паведамілі пра магчымасьць адлічэньня і што ейная справа разглядаецца на ўзроўні рэктарату.­

→…
10.04.2008
Уні Вера

Касі Салаўёвай прысудзілі штраф 820 даляраў за ўдзел у дзейнасьці «Маладога Фронту»

Касі Салаўёвай прысудзілі штраф 820 даляраў за ўдзел у дзейнасьці «Маладога Фронту»

Сёньня адбыўся суд над Касяй Салаўёвай — актывісткай «Маладога Фронту», двойчы выключанай з ПДУ студэнткай. Паводле артыкулу 193 1 Крымінальнага кодэксу РБ «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі», Касі прысудзілі штраф у 1 мільён 750 тысяч беларускіх рублёў. Суд распачаўся, а 10.30, прысуд быў вынесены, а 17.30. Таксама сёньня Касі Салаўёвай прад’явілі позву ў суд на 9 красавіка — нагода ­не вядомая.­

→…
08.04.2008

Расейскі студэнт за абразу ў Сеціве выкладчыкаў выплаціць ім маральныя страты

У Пензе за абразу выкладчыкаў на сайце «pomoyka.pnz.ru» непаўнагадовы студэнт па рашэньні суда мусіць выплаціць па 85 даляраў кожнаму з абражаных.­

→…
08.04.2008
SlaDa

Удзельнікаў вулічнага сьвяткаваньня Halloween пакаралі арыштамі ад 5 да 10 сутак

Чатыром удзельнікам Хэлоўіна, затрыманым 31 кастрычніка ў ЦУМе за «падабенства да злачынцаў», сёньня ўвечары ў судзе Савецкага раёну Менску вынесьлі пакараньне. Тацьцяну Лашкарову асудзілі на 5 сутак, Юрку Шаліна і Андрэя Кіма – на 7 сутак, Валянціна Сакалоўскага – на 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

­→…
02.11.2007
krasannna

Асуджаная ў выніку сьледчага экспэрымэнта студэнтка Маргарыта Царан ужо дома

Студэнтка Гарадзенскага ўнівэрсытэту, якую ўвесну асудзілі на 4 гады за набыцьцё наркотыкаў у выніку сьледчага экспэрымэнту, цяпер знаходзіцца дома. Пасьля перагляду справы, ёй зьмякчылі прысуд. Маці Маргарыты адзначыла, што ў вызваленьні дачкі найперш заслуга прэсы, сяброў і студэнтаў.

→…
12.09.2007

Абвестка пра суд: Тацяна Хома vs БДЭУ

Заўтра 21 сакавіка адбудзецца суд Тацяны Хома. Выключаная студэнтка БДЭУ падала ў суд на свой унівэрсытэт. Судовае паседжаньне адбудзецца ў 9:30 у судзе Заводзкага раёну г. Менску.

→…
20.03.2006

Украінскім студэнтам далі па 10 сутак арышту

Сябраў украінскай моладзевай арганізацыі "Студэнцкае брацтва" суд Фрунзэнскага раёну Менску пакараў арыштам на 10 сутак – за тое, што яны прыйшлі на сустрэчу з Аляксандрам Мілінкевічам, якая адбывалася каля Лядовага палацу. 

→…
15.03.2006
Кастусь Прагулевіч

Выкладчыкі філіі Інстытуту сучасных ведаў у Горадні намагаюцца кампэнсацыі за звальненьне

Выкладчыкі ліквідаванай сёлета філіі Інстытуту сучасных ведаў у Горадні намагаюцца ў судзе Першамайскага раёна сталіцы дабіцца грашовай кампэнсацыі за звальненьне з працы. Яны патрабуюць прызнаць скасаваньне працоўнай дамовы несапраўднай. Інстытут сучасных ведаў заснавалі ў 1990 годзе і ён быў першай небюджэтнай вышэйшай навучальнай установай, якая рыхтавала спэцыялістаў гуманітарных прафэсій.

→…
21.10.2005
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.1835 seconds.