Касі Салаўёвай прысудзілі штраф 820 даляраў за ўдзел у дзейнасьці «Маладога Фронту»

Сёньня адбыўся суд над Касяй Салаўёвай — актывісткай «Маладога Фронту», двойчы выключанай з ПДУ студэнткай. Паводле артыкулу 193 1 Крымінальнага кодэксу РБ «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі», Касі прысудзілі штраф у 1 мільён 750 тысяч беларускіх рублёў. Суд распачаўся, а 10.30, прысуд быў вынесены, а 17.30. Таксама сёньня Касі Салаўёвай прад’явілі позву ў суд на 9 красавіка — нагода ­не вядомая.­


Кася Салаўёва ў судзе. Фота зробленае карэспандэнткай "Радыё Свабода" Любоўю Лунёвай

«Што да таго, ці прызнаю я сваю віну, то калі жаданьне адрадзіць беларускую мову, культуру, стварыць у краіне рынкавую эканоміку і каб праходзілі сумленныя выбары, лічыць крымінальным парушэньнем, то я сапраўды вінаватая і прызнаю сваю віну», — заявіла Кася сёньня ў сваім апошнім слове.

Прызнаньне віны суд улічыў: пракурор патрабавала прызначыць Салаўёвай штраф у памеры 200 базавых велічынь (7 млн. рублёў, альбо каля 3 280 даляраў). У выніку Кася будзе змушаная выплаціць каля 820 даляраў. Абскардзіць прысуд можна цягам 10 дзён.

Таксама сёньня, падчас вулічнай акцыі падтрымкі Касі Салаўёвай, быў затрыманы Аляксей Янушэўскі («Малады Фронт»). Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным вулічным мерапрыемстве, складзены пратакол. Але да заўтра Аляксей адпушчаны: суд прызначылі на 10.30.

Паводле «Радыё Свабода»

18:41, 08/04/2008 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0669 seconds.