Касі Салаўёвай прысудзілі штраф 820 даляраў за ўдзел у дзейнасьці «Маладога Фронту»

Сёньня адбыўся суд над Касяй Салаўёвай — актывісткай «Маладога Фронту», двойчы выключанай з ПДУ студэнткай. Паводле артыкулу 193 1 Крымінальнага кодэксу РБ «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі», Касі прысудзілі штраф у 1 мільён 750 тысяч беларускіх рублёў. Суд распачаўся, а 10.30, прысуд быў вынесены, а 17.30. Таксама сёньня Касі Салаўёвай прад’явілі позву ў суд на 9 красавіка — нагода не вядомая.
→Жалезьнічэнку і Салаўёву паўторна адлічылі

У выніку, Зьмітра Жалезьнічэнку праз два дні забіраюць у войска — зараз ён шукае ў Сеціве інфармацыю пра сваю частку. А Кася Салаўёва лічыць, «што гвалтоўна мілым ня будзеш», і працягваць змагацца за навучаньне не зьбіраецца.
→Кацярыну Салаўёву аднавілі праз два дні

Выключаную з-за неатэстацыі студэнтку Касю Салаўёву аднавілі ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце праз два дні. Прычым, па ініцыятыве самога ўнівэрсытэта, болей за тое — з захаваньнем бюджэтнага месца. Галоўнаю ўмоваю стала больш «не патрапляцца». Больш — таму што 29 сьнежня Кася была затрыманая за палітычнае графіці на будынку Гарвыканкаму. Да таго ж на яе ўжо былі заведзеныя дзьве справы.
→Кацярыну Салаўёву адлічылі з унівэрсытэту
Сёньня з Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту была адлічаная другакурсьніца гістарычна-філялягічнага факультэту Кацярына Салаўёва.
→З Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту выключаюць студэнтку

Днямі полацкая студэнтка Кацярына Салаўёва была затрыманая за графіці на будынку Гарвыканкаму. Зараз у Касі праблемы ва ўнівэрсытэце: на савеце катэдры было вырашана, што працягваць навучаньне студэнтцы Салаўёвай сэнсу няма.
→