Да праграмы Erasmus Mundus далучыліся 11 беларускіх ВНУ

Больш чым у пяць разоў павялічылася колькасьць беларускіх ВНУ, што возьмуць у наступным годзе ўдзел у эўрапейскай праграме студэнцкага абмену Erasmus Mundus. Студэнты, магістранты, асьпіранты і выкладчыкі гэтых унівэрсытэтаў атрымаюць магчымасьць пазмагацца за некалькі дзесяткаў стыпэндый на навучаньне ў ВНУ Эўразьвязу.
→…ТОП-5 лепшых беларускіх студэнцкіх сталовак

Паводле чыноўнікаў міністэрства гандлю, болей за ўсё з харчаваньнем у сталоўках пашанцавала студэнтам Беларускага дзяржунівэрсытэту транспарту Гомеля, менскага Наргасу і Берасьцейскага дзяржунівэрсытэту. Аб’екты грамадзкага харчаваньня гэтых ВНУ названыя лепшымі ў Беларусі паводле вынікаў конкурсу ўраду.
→…Пінскія студэнты застаюцца зімаваць на баржы?

Працягваюцца жыльлёвыя прыгоды пінскіх студэнтаў, якія з пачатку навучальнага году жывуць на баржы пасярэдзіне Прыпяці. Туды іх засяліў мясцовы ўнівэрсытэт, паабяцаўшы пераезд у новы інтэрнат у сьнежні. Але грошы на будаўніцтва скончыліся, і замест новага інтэрнату студэнты атрымалі пэрспэктыву зімоўкі на баржы.
→…У Пінску студэнтаў замест інтэрнату засялілі ў плавучы гатэль

Нядаўна створаны Палескі дзяржаўны ўнівэрсытэт у Пінску набраў рэкордную колькасьць студэнтаў, але куды іх цяпер засяліць, ня ведае. Так ВНУ вырашыла часова прытуліць студэнтаў у гатэлях гораду, у тым ліку плавучых.
→…На пару помніку студэнту ў Полацку «пасадзяць» студэнтку

Толькі ўвосень у Полацку паставілі помнік студэнту — двухмэтровы сярэдневяковы навучэнец у шапцы, з пяром ды кнігамі. Напэўна, каб «студэнту» ня было сумна, у іншым корпусе ўнівэру «пасадзяць» яму пару — сучасную «студэнтку» з мабільнікам. Ноўтбук падаўся мясцовым банальным атрыбутам.
→…У Полацку плянуюць пабудаваць помнік студэнту

З такой ініцыятывай выступілі Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт і гарвыканкам. Помнік студэнту плянуюць надзяліць «галоўнымі рысамі студэнтаў усіх часоў: свабодалюбства, адухоўленасьць, незалежнасьць поглядаў».
→…У полацкім унівэрсытэце пачнуць рыхтаваць «спэцыялістаў па гасьціннасьці»
Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт абвясьціў набор на новую спэцыяльнасьць «Турызм і гасьціннасьць».
→…Кацярыну Салаўёву аднавілі праз два дні

Выключаную з-за неатэстацыі студэнтку Касю Салаўёву аднавілі ў Полацкім дзяржаўным унівэрсытэце праз два дні. Прычым, па ініцыятыве самога ўнівэрсытэта, болей за тое — з захаваньнем бюджэтнага месца. Галоўнаю ўмоваю стала больш «не патрапляцца». Больш — таму што 29 сьнежня Кася была затрыманая за палітычнае графіці на будынку Гарвыканкаму. Да таго ж на яе ўжо былі заведзеныя дзьве справы.
→…З Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту выключаюць студэнтку

Днямі полацкая студэнтка Кацярына Салаўёва была затрыманая за графіці на будынку Гарвыканкаму. Зараз у Касі праблемы ва ўнівэрсытэце: на савеце катэдры было вырашана, што працягваць навучаньне студэнтцы Салаўёвай сэнсу няма.
→…Затрыманага ў Наваполацку студэнта апраўдалі
Сёньня, 28 красавіка, у Наваполацкім гарвыканкаме, адбыўся разгляд справы студэнта ПДУ Алега Вяжэвіча, які быў затрыманы 21 красавіка прарэктарам па ідэалёгіі унівэрсытэта Цыганковым В.Г. падчас распаўсюду незалежнага студэнцкага выданьня "Макасін". Разьбіральніцтва было адменена "з-за адсутнасьці складу правапарушэньня".
→…