У полацкім унівэрсытэце пачнуць рыхтаваць «спэцыялістаў па гасьціннасьці»
Полацкі дзяржаўны ўнівэрсытэт абвясьціў набор на новую спэцыяльнасьць «Турызм і гасьціннасьць».
Выпускнікі атрымаюць кваліфікацыю «Спэцыяліст у сфэры турызму і гасьціннасьці». Будучых спэцыялістаў будуць вучыць усім сфэрам турыстычнай дзейнасьці: фармаваньню й продажу турпрадукта і візаваму забесьпячэньню, паведамляе Белта паводле дадзеных прыёмнай камісіі ПДУ.
Пры паступленьні абітурыенты мусяць прадставіць вынікі цэнтралізаванага тэставаньня па беларускай ці расейскай мове, матэматыцы й геаграфіі, і іншыя дакуманты паводле Правілаў прыёму ў беларускія ВНУ.
Дагэтуль у віцебскай вобласьці спэцыялістаў у галіне турызму рыхтаваў толькі Віцебскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Машэрава на спэцыяльнасьці «Музэйная справа і ахова