У гарадзенскім універсітэце факультэт гісторыі ператвораць у кафедру
У беларускіх універсітэтах ўсё яшчэ існуюць факультэты, якія можна назваць «апальнымі». Адзін з іх зачыняецца ўжо ў бліжэйшы час: Факультэт гісторыі і сацыялогіі Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту ператвораць у звычайную кафедру іншага факультэту. Ва ўніверсітэце кажуць аб эканоміі сродкаў. Многія ж прыгадваюць некалькі скандальных звальненняў выкладчыкаў факультэту, пра якія было прынята казаць як пра палітычныя.
→Спецыялістаў у культуры будзе рыхтаваць палітолаг, а ў сельскай гаспадарцы — матэматык
Адразу трох новых рэктараў займелі беларускія ўніверсітэты. Універсітэтам культуры будзе цяпер кіраваць палітолаг, Гарадзенскім дзяржаўным універсітэтам — знаўца педагогікі з адукацыяй фізіка і профілем у сацсетках, а Сельскагаспадарчым універсітэтам у Менску — выпускнік мехмату.
→Беларускія ўніверы абганяюць свет у адукацыйных рэйтынгах. У чым сакрэт?
Чарговы ўзлёт беларускіх універсітэтаў у сусветным рэйтынгу сайтаў ВНУ Webometrics дазволіў рэктарам заявіць аб значных поспехах беларускай адукацыі. Сапраўды, чаго тут хаваць, Гарадзенскі ўніверсітэт за паўтары гады здолеў узняцца ў гэтым спісе на 1 292 пазіцыі.
→Да праграмы Erasmus Mundus далучыліся 11 беларускіх ВНУ
Больш чым у пяць разоў павялічылася колькасьць беларускіх ВНУ, што возьмуць у наступным годзе ўдзел у эўрапейскай праграме студэнцкага абмену Erasmus Mundus. Студэнты, магістранты, асьпіранты і выкладчыкі гэтых унівэрсытэтаў атрымаюць магчымасьць пазмагацца за некалькі дзесяткаў стыпэндый на навучаньне ў ВНУ Эўразьвязу.
→Студэнты расчароўваюцца і сыходзяць з унівэрсытэтатаў
У Гарадзенскім дзяржаўным унівэрсытэце адзначаюць моцнае падзеньне колькасьці студэнтаў, што былі адлічаныя з унівэрсытэту: у параўнаньні зь мінулым годам адсотак «вылецеўшых» скараціўся ў 7 разоў. Пры гэтым расчараваньне ў будучай прафэсіі застаецца другой па папулярнасьці прычынай сыходу студэнтаў з унівэрсытэтаў у Гарадзенскай вобласьці.
→Віцэ-прэм’ер патрабуе падвысіць кошт навучаньня на прэстыжных спэцыяльнасьцях у 2 разы
Тозік працягвае выдаваць парадаксальныя прапановы
Узьняць да завоблачных кошты на адукацыю на найбольш прэстыжных спэцыяльнасьцях
У Гарадзенскім унівэрсытэце будуць судзіць людзей
Студэнтаў Гарадзенскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы зрабілі сьведкамі крымінальных працэсаў, што цяпер будуць праходзіць у адмысловай аўдыторыі ВНУ. Заля мае статус судовай і ўжо выкарыстоўваецца для рэальных крымінальных працэсаў над забойцамі.
→Беларускія ўнівэрсытэты зноўку па-за сьпісамі лепшых
Нягледзячы на ўсе намаганьні, ніводная беларуская ВНУ так і ня трапіла ў рэйтынгі лепшых унівэрсытэтаў сьвету. Мы прааналізавалі абноўленыя вэрсіі найбольш прэстыжных зь іх і ўбачылі там каго заўгодна: унівэрсытэты нашых суседзяў, прадстаўнікоў арабскіх, нават афрыканскіх краін, але не Беларусі. Затое ёсьць адзін рэйтынг, у якім, верагодна, нашу краіну будзе чакаць хуткі прарыў.
→Беларускую мову няма каму вучыць
Спэцыяльнасьці беларускай філялёгіі цягам сёлетняй уступнай кампаніі аказаліся ў ліку найменш папулярных. У некаторых ВНУ быў нават недабор на бюджэтныя месцы белфілёлягаў, а іншыя вырашылі зьнізіць плату за навучаньне, каб хоць троху набраць платнікаў. Сытуацыя ў будучыні пагражае выліцца ў недахоп настаўнікаў беларускай мовы. Зрэшты, з расейскай філялёгіяй сытуацыя ў беларускіх унівэрсытэтах ня надта лепей.
→Да праграмы Erasmus Mundus далучыўся Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт
Гарадзенскі купалаўскі ўнівэрсытэт будзе ўдзельнічаць у праграме акадэмічнай мабільнасьці Erasmus Mundus. Студэнты, магістранты, асьпіранты і выкладчыкі атрымаюць магчымасьць пазмагацца за некалькі дзесяткаў стыпэндый на навучаньне ў эўрапейскіх ВНУ. Гэта трэці беларускі ўнівэрсытэт, што далучаецца да самай папулярнай праграмы студэнцкіх абменаў.
→