Facebook тэстуе абноўленую версію Notes, якая можа стаць новым Livejournal

Галоўная сацыяльная сетка планеты тэстуе абнаўленне, якое дасць карыстальнікам магчымасць зручна пісаць і чытаць лонгрыды.
→Абама паставіў рэкорд па хуткасці збору паслядоўнікаў у Twitter

Афіцыйны твітэр прэзідэнта ЗША сабраў за некалькі гадзін 1 млн падпісантаў.
→Краўдфандынг праз сацыяльныя медыі дапамагае аўстралійскім бяздомным вырашаць праблемы

Замест таго, каб прасіць міласціну на вуліцах, бяздомныя Аўстраліі для выжывання выкарыстоўваюць інтэрнэт і краўдфандынгавыя платформы.
→Савет Міністраў пастанавіў стварыць у сацыяльных сетках «маладзёжныя групы»
Праграма дзейнасці беларускага ўраду на 2015 год уключае ў сябе пункт пра стварэнне ў сацыяльных сетках «груп для развіцця маладзёжнага руху ў рэспубліцы», а таксама плануе распрацоўку канцэпцыі развіцця студэнцкага самакіравання.
→Як 23-гадовы хлопец зарабляе праз твітэр 500 тысяч $ на год

Калі Крыс Санчэс зарэгістраваў акаўнт у Twitter у 2009 годзе, ён разлічваў перш за ўсё чытаць твіты Брытні Спірс. Паколькі штодзённае жыццё хлопца было даволі звычайным, то напаўняць свой твітэр Крыс вырашыў выпадковымі цікавосткамі з Сеціва. І справа пакаціла.
→Сацыяльная сетка Vkontakte перайшла пад 100% кантроль адыёзнага алігарха

Mail.ru Group, якой валодае алігарх Алішэр Усманаў, паведаміла сёння пра набыццё рэшты сацыяльнай сеткі Vkontakte. Буйнейшая рускамоўная сацыяльная сетка такім чынам перайшла пад 100% кантроль самага багатага алігарха Расеі.
→Дураў распавёў, што быў змушаны прадаць рэшту Vkontakte праз ціск ФСБ з-за невыдачы аўтараў груп Еўрамайдана

ФСБ патрабавала ад Дурава выдачу асабістых дадзеных украінскіх карыстальнікаў, якія стварылі 39 паблікаў прысвечаных ЕўраМайдану.
→Заснавальнік Facebook зоймецца палітыкай, каб зрабіць іміграцыю ў ЗША лягчэйшай

Заснавальнік і кіраўнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукерберг нечакана вырашыў заняцца палітычнымі пытаннямі. Праз крыніцы ў атачэнні 28-гадовага мільярдэра стала вядома, што ён разам з іншымі заўважнымі стартаперамі створыць палітычную групу, якая будзе лабіраваць пытанні палягчэння эміграцыі ў ЗША і адукацыйнай рэформай.
→Беларусы збіраюцца пабіць рэкорд кнігі Гінеса, сабраўшы гіганцкі Instagram-карагод

Чаго толькі не зробіш у сацсетках. Цяпер там можна яшчэ і стаць у самы гіганцкі карагод у свеце. Прынамсі, у гэтым упэўненая невялікая каманда беларускіх крэатыўных айцішнікаў, што вырашыла сабраць такі карагод, размясціўшы на адмысловым сайце тысячы здымкаў людзей, што віртуальна трымаюць адзін аднаго за рукі.
→У Беларусі з'явілася сацыяльная сетка для аматараў літаратуры

Аматары кніг, аўтары ды крытыкі атрымалі шанец сустрэцца на адной пляцоўцы. У Беларусі з'явіўся сайт для тых, хто чытае, піша і піша пра тое, што чытае. Bookster.By – гэта адначасова каталог выданняў, месца для чытання і вынясення вердыктаў.
→