Сяргей Міхалок атрымаў від на жыхарства ва Украіне

Лідар Brutto Сяргей Міхалок і прадзюсар каманды Антон Азізбякян атрымалі від на жыхарства ва Украіне роўна праз чатыры месяцы пасля звароту.
→«Калі думаюць пра краіну, то ўсе песімісты, а калі пра асабістае — "праз 10 год буду бізнесменам"»
Толькі 4,9% маладых беларусаў не жадалі б з’ехаць адсюль, таму што ганарацца сваёй краінай. Беларускія сацыёлагі расказалі днямі пра фантазіі і мары маладых людзей на сучасным рынку працы і пра тое, як насамрэч ідуць справы ў Беларусі.
→Беларусь — Тыбет. Чатыры Шляхетныя Праўды Лабсанга Сангая
Сідхартх Гаўтам пакінуў Чатыры Шляхетныя Праўды, у якіх выклаў будысцкую версію шляху да вызвалення. Праз 2 500 гадоў пасля заснавальніка Будызму прэм’ер-міністр Тыбецкага ўраду ў выгнанні Лабсанг Сангай, выпускнік Гарварду і тыбецец, які ніколі не быў у Тыбеце, сустрэўся са студэнтамі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэту ў Вільні. Пра Беларусь і Тыбет адною моваю казалася ўпершыню.
→Туркменскія і іншыя замежныя студэнты пасля сканчэння ўніверсітэту застануцца ў Беларусі

Замежнікі, якія скончылі або яшчэ навучаюцца ў беларускіх ВНУ, і якія жадаюць застацца ў краіне, каб працаваць па спецыяльнасці, будуць вызваленыя ад неабходнасці афармляць спецыяльныя дазволы на права працаваць у Беларусі. Такія змены ўтрымлівае праект рэформы міграцыйнага заканадаўства.
→Заснавальнік Facebook зоймецца палітыкай, каб зрабіць іміграцыю ў ЗША лягчэйшай

Заснавальнік і кіраўнік сацыяльнай сеткі Facebook Марк Цукерберг нечакана вырашыў заняцца палітычнымі пытаннямі. Праз крыніцы ў атачэнні 28-гадовага мільярдэра стала вядома, што ён разам з іншымі заўважнымі стартаперамі створыць палітычную групу, якая будзе лабіраваць пытанні палягчэння эміграцыі ў ЗША і адукацыйнай рэформай.
→Куды ўсе з’ехалі
Нягледзячы на візавыя заслоны, адрозненні ў культуры і мовах, беларусы імкнуцца з’ехаць не толькі на ўсход. У мінулым годзе болей за 110 тысяч грамадзян Беларусі мелі права жыць у краінах ЕС. А за 10 гадоў у ЗША перабраўся цэлы горад беларусаў памерам большы за Ашмяны.
→У Германіі чакаюць тысячы праграмістаў з усходу

За першыя паўгода дзейнасці міграцыйнай праграмы «сіняй карты» у Нямеччыну прыехалі болей за 4 тысячаў інжынераў і праграмістаў з усходніх краін і ЗША. Улады краіны задаволеныя праграмай і збіраюцца працягнуць практыку пошуку кваліфікаваных тэхнічных спецыялістаў за мяжой, найперш ва Украіне, Беларусі і Расіі.
→З Парыжу ў Мінск на Новы год: чаму беларусы едуць на Каляды дадому
«Новы год у Еўропе!» — запрашаюць рэкламныя звароты беларускіх турыстаў выбрацца на Захад. Разнастайнасць падсветкі замежных ёлак і ветлівасць тамтэйшых Сантаў прывабліваюць многіх болей за ўсё тыя ж навагоднія салаты ды тэлезвароты ўсё таго ж прэзідэнта. Але мы адшукалі пяць беларусаў, якія штогод прыязджаюць з Францыі, Канады, Чэхіі, Германіі і Эстоніі дадому ў Беларусь у часе Калядаў, і запыталіся: «Чаму?».
→Двое з пяці беларусаў хацелі б самі паехаць ці адправіць сваіх дзяцей на навучанне ў ЕС

41% беларусаў жадае павучыцца ў Еўрасаюзе альбо адправіць на навучанне туды сваіх дзяцей. У Расею на навучанне жадае ехаць толькі 12%. У іншую краіну даслаць сваіх дзяцей дзеля атрымання адукацыі альбо самім паехаць туды з гэтай мэтай хацелі б 17%.
→Міністар адукацыі бачыць небясьпеку ў працоўнай міграцыі ў Расею

Сяргей Маскевіч заявіў, што адзіная эканамічная прастора з Расеяй — галоўная небясьпека для павелічэньня мігранцкіх плыняў зь Беларусі. А Балоньскі працэс тут ні пры чым.
→