Сяргей Міхалок атрымаў від на жыхарства ва Украіне

Лідар Brutto Сяргей Міхалок і прадзюсар каманды Антон Азізбякян атрымалі від на жыхарства ва Украіне роўна праз чатыры месяцы пасля звароту.
→«Калі думаюць пра краіну, то ўсе песімісты, а калі пра асабістае — "праз 10 год буду бізнесменам"»
Толькі 4,9% маладых беларусаў не жадалі б з’ехаць адсюль, таму што ганарацца сваёй краінай. Беларускія сацыёлагі расказалі днямі пра фантазіі і мары маладых людзей на сучасным рынку працы і пра тое, як насамрэч ідуць справы ў Беларусі.
→Брытанцы скарачаюць колькасьць замежных студэнтаў у ВНУ

Брытанскі ўрад зробіць больш жорсткімі правілы навучаньня замежнікаў ва ўнівэрсытэтах краіны. Колькасьць студэнтаў, якія ня маюць грамадзянства ЭЗ, будзе абмежаваная на чвэрць, няісныя коледжы зачыняць, а правілы жыцьця ў краіне пасьля сканчэньня адукацыі чарговы раз узмацняць.
→Міністар адукацыі: будзем ганарыцца «ўцёкшымі» мазгамі

Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч прызнаў праблему ўцёкаў маладых беларускіх навукоўцаў за мяжу. Аднак перамагчы гэту тэндэнцыю не спадзяецца: уся праблема ў камунікацыях.
→Шлюбныя візы ў Вялікабрытанію будуць выдавацца пасьля моўнага тэсту

Бязь веданьня ангельскай за брытанца замуж больш ня выйдзеш. Па новых правілах жыхары краін, што не ўваходзяць у ЭЗ, мусяць прадэманстраваць веданьне ангельскай мовы, калі яны хочуць пераехаць да брытанскага мужа ці жонкі. Новыя правілы тычацца і аднаполых шлюбаў.
→Моладзь усё менш імкнецца зьехаць з краіны?

Апошнія сацыялягічныя дадзеныя кажуць аб тым, што да 40% моладзі жадаюць зьехаць зь Беларусі. Гэта лічба ўражвае толькі на першы погляд. Пасьля знаёмства з папярэднімі апытаньнямі такі адсотак выглядае нават пазытыўна: яшчэ 6 год таму зьехаць хацела ў паўтара разы болей моладзі.
→Беларусы па ўсім сьвеце пачынаюць «пыхцець за Беларусь»

У эмігранцкім асяродку беларусаў нарадзілася ідэя сумясьціць заняткі спортам і асьветніцкую дзейнасьць. Ініцыятары акцыі «пыхцім за Беларусь!» прапануюць беларусам па ўсім сьвеце заняцца ранішнімі прабежкамі, паралельна распавядаючы на камэру пра дзівосы тых мясьцінаў, дзе яны ўжо пабывалі.
→«Ня ўдзельнічаць у мітынгах ты ня можаш, а зь іншага боку ўсьведамляеш, што такое хаджэньне табе ніякай карысьці не прынясе»

За апошнія некалькі год шмат маладых беларусаў апынуліся за мяжой. Хтосьці вучыцца, хтосьці знайшоў добрую працу, а хтосьці вымушаны быў зьехаць не па ўласным жаданьні.
Пасьля першых мітынгаў і адчуваньня незрэалізаваных надзеяў сярэдзіны 90-х папярэдняе пакаленьне беларусаў, народжанае ў 70-х, таксама накрыла хваля эміграцыі. Меншая, але гэтыя людзі засталіся там. Цяпер Інтэрнэт дае магчымасьць ім дастаткова блізка адчуваць Беларусь, але ж кілямэтры тым ня менш аддзяляюць.
У інтэрвію з адным з такіх эмігрантаў — паэтам і пісьменьнікам Максам Шчурам — мы паразмаўлялі пра незрэалізаваныя магчымасьці бурлівых 90-х, пра эміграцыю і творчасьць.
→