«Ня ўдзельнічаць у мітынгах ты ня можаш, а зь іншага боку ўсьведамляеш, што такое хаджэньне табе ніякай карысьці не прынясе»

За апошнія некалькі год шмат маладых беларусаў апынуліся за мяжой. Хтосьці вучыцца, хтосьці знайшоў добрую працу, а хтосьці вымушаны быў зьехаць не па ўласным жаданьні.
Пасьля першых мітынгаў і адчуваньня незрэалізаваных надзеяў сярэдзіны 90-х папярэдняе пакаленьне беларусаў, народжанае ў 70-х, таксама накрыла хваля эміграцыі. Меншая, але гэтыя людзі засталіся там. Цяпер Інтэрнэт дае магчымасьць ім дастаткова блізка адчуваць Беларусь, але ж кілямэтры тым ня менш аддзяляюць.
У інтэрвію з адным з такіх эмігрантаў — паэтам і пісьменьнікам Максам Шчурам — мы паразмаўлялі пра незрэалізаваныя магчымасьці бурлівых 90-х, пра эміграцыю і творчасьць.
→21.04.2008
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS 
