Лявон Вольскі прадставіў альбом «Псіхасаматыка»
Новы дыск Вольскага складаецца з 16 песень, падзеленых на дзве цалкам розныя па гучанні часткі: «Горад» і «Лес». Канцэртная прэм’ера альбома адбудзецца 3 снежня ў Вільні. Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.
→«Гэй!»: першы сінгл з новага альбома Лявона Вольскага

«У натоўпе жыць прасцей»: Лявон Вольскі прадставіў новую песню.
→На Rock Profi 2016 перамог гурт Re1ikt

26 траўня ў клубе ili адбылася цырымонія ўручэння музычных узнагарод Rock Profi. Дзве галоўныя ўзнагароды – "Альбом года" і "Артыст года" – з рук Лявона Вольскага і Ігара Варашкевіча атрымаў гурт Re1ikt.
→На Mirum Music Festival стартаваў продаж квіткоў

З 12 па 14 жніўня на зялёным лузе ля Мірскага Замка пройдзе самы атмасферны музычны фэст Беларусі – Mirum Music Festival. У гэтым годзе арганізатары наважыліся на тры фестывальныя дні.
→Лявон Вольскі: «Гэты альбом абавязкова будзе»

Раптоўная смерць Ганны Вольскай амаль супала з пачаткам краўдфандынгавай кампаніі ў падтрымку новага альбома Лявона Вольскага. Трагічныя абставіны не змянілі рашучасці Лявона давесці справу да лагічнага фіналу.
→Гурт «Нагуаль» гукае вясну новым сінглам

Прадстаўнікі этна-ф'южна прэзентуюць старажытны беларускі абрад «гукання» вясны на новы лад: з моднымі сэмпламі і элементамі першароднага рэпа.
→МЗС Літвы двойчы адмовіла ў візавай падтрымцы канцэрту Змітра Вайцюшкевіча, але выступ будзе

14 траўня Зміцер Вайцюшкевіч ладзіць у Вільні канцэртную прэзентацыю альбома «Камета». У візавай падтрымцы МЗС Літвы гэтым разам адмовіла, але не маючы магчымасці выступаць на радзіме, выканаўца гатовы працаваць нават у такіх умовах, каб пабачыцца з беларускім гледачом.
→Эксперты: лепшы беларускі альбом 2015 запісала Shuma (фотарэпартаж)
Галоўную ўзнагароду і чатыры дыпломы ў намінацыях ад музычных экспертаў сёлета атрымаў дыск «Жніво» гурта Shuma. У лідарах беларускай музыкі ураджаю 2015 таксама гурт Re1ikt з працай «Лекавыя травы», які атрымаў тры дыпломы.
→Ад «Крамбамбулі» да Super Besse: абвешчаныя намінанты прэміі Experty.by

Арганізатары музычных узнагарод Experty.by абвясцілі спіс 12 намінантаў восьмай штогадовай прэміі лепшым беларускім альбомам па меркаванні беларускіх і замежных музычных журналістаў.
→