«Гэй!»: першы сінгл з новага альбома Лявона Вольскага

Лявон Вольскі прадставіў песню «Гэй!» – энергічны першы сінгл з новага альбома «Псіхасаматыка», канцэртная прэзентацыя якога адбудзецца 3 снежня ў Вільні. Беларусы маюць магчымасць атрымаць бясплатныя візы.

– Першая песня ў альбоме і ці не першая песня, напісаная да яго, – распавядае Лявон Вольскі. – Гэта тыповы урбаністычны спеў: коміны, мэтро, натоўп. Усё хуткаплынна, усё часова, усё цячэ, усё змяняецца. І гэта адна з цэнтральных песень дыска – яна ў дзвюх розных версіях адчыняе абедзве часткі альбома, электрычную і лірычную.

 

 

Канцэртная прэзентацыя «Псіхасаматыкі» адбудзецца 3-га снежня ў Вільні ў абноўленым клубе Loftas. Гэта вельмі рэдкая магчымасць паслухаць жыўцом «некрамбамбульнага» Вольскага з электрычным складам. У яго ўваходзяць нарвежцы, з якімі Лявон запісваў «Псіхасаматыку» і яе папярэднік «Грамадазнаўства» (2014).

– Канцэрт будзе сапраўды унікальны – апошні раз мы гралі такім складам два гады таму на прэзентацыі «Грамадазнаўства». Таму рыхтуем адмысловую праграму, адмысловую візуалізацыю – усё вельмі канцэптуальна, – кажа Лявон Вольскі.

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам дзеяння з 2 да 4 снежня ўключна выдаецца грамадзянам Беларусі на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Падаць дакументы на бясплатную візу трэба да 24 лістапада ўключна. Пакрокавая інструкцыя – http://muztur.by/lyavon-volskiy-v-vilnyuse-3-dekabrya/

Квіткі: 65 рублёў (танцпол), 77 рублёў (балкон, стаячы), 110 рублёў (месца за столікам + дыск з аўтографам).

Продаж квіткоў без камісіі: офіс ЧУП «Пламбір ТВ», г. Мінск, вул. Інтэрнацыянальная 11а, каб.32.

Продаж: на сайце і ў касах Kvitki.by (http://www.kvitki.by/ru/buy/36843#plan), а таксама ў салонах «Связной» і «Евросеть» па ўсёй Беларусі.

Адрас пляцоўкі: Вільня, вул. Svitrigailos, 29.

Пачатак мерапрыемства: уваход з 19.00, пачатак з 20.00 (час літоўскі).

Інфалінія ў Беларусі: (029) 622 57 20, (025) 526 84 14.


10:20, 08.11.2016 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.0468 seconds.