Гурт «Нагуаль» гукае вясну новым сінглам

Гурт «Нагуаль» гукае вясну новым сінглам

Прадстаўнікі этна-ф'южна прэзентуюць старажытны беларускі абрад «гукання» вясны на новы лад: з моднымі сэмпламі і элементамі першароднага рэпа.

→…
30.03.2016

«НагУаль» анексаваў гурт «Маланка Аркестра» ды выпускае новы альбом з песнямі і на чалавечых мовах

Нагуаль

Эзатэрычны шансон, казачны хіп-хоп, псіхадэлічны фолк – гэта гурт «НагУаль», які ўвесь час перажывае трансфармацыю сваёй формы. Неўзабаве каманда выпускае ў беларускую музычную прастору новы міні-альбом «Маладзік удалы». Гэта будзе трэцяя вялікая праца ў перыяд 9 год ад выхаду альбому «У Земли под Юбкой». З гэтай нагоды лідэр гурта Леанід Паўлёнак і новы вакаліст Ягор Квартальны распавялі Generation.by пра свае поспехі.

→…
21.11.2014
Юля Сакалоўская

Гурт «НагУаль» прэзентуе на Generation.by кліп Hakel Jakel

Гурт «НагУаль» прэзентуе на Generation.by кліп Hakel Jakel

У апошні дзень зімы «НагУаль» прэзентуе відэа пад традыцыйна для сябе загадкавай назвай «Хакель Джакель», якая аднак гэтым разам мае вызначаны сэнс — ўніверсальную творчую сістэму ачышчэння арганізма ад разнастайных забруджванняў з боку стэрэатыпнага ўкладу жыцця.

→…
28.02.2014

Хакель-джакель. Напрыканцы словаў

Хакель-джакель. Напрыканцы словаў

Рэпартаж з канцэрту гурта «Нагуаль». 

→…
28.02.2014
Дар'я Мілеева

Брытанскі выкладчык у Менску: праблема адукацыі ў тым, што на лекцыях трэба сядзець

Культуролаг Бенджамін Коўп, які танчыць на сваіх лекцыях, выступіў у Менску на вечарыне з гуртом «Нагуаль».

→…
28.02.2013
Наста Darteco

Аксамітны не сэзон

Выдатная пляцоўка ў 20 км ад Менску амаль без міліцыі і з адэкватнай аховай, насычаны лайн-ап зь цікавых беларускіх ды замежных гуртоў, дзьве ночы, некалькі сцэнаў і зонаў для адпачынку, бары і намётавы гарадок — такім мроіўся арганізатарам ды наведнікам першы міжнародны музычны фэстываль «Аксамітны сэзон». Міліцыі сапраўды было толькі адзін ці два патрулі, і ахова бала амаль незаўважная — падавалася, галоўная загана беларускіх фэстаў тут вырашаная на выдатна. Аднак у першы дзень другая сцэна так і не запрацавала, ежа не даехала, а ноч, холад і дождж напужалі патэнцыйных гледачоў. Падзея нагадвала хутчэй нясьпешны саўндчэк да міжнароднага фэстывалю.

→…
06.09.2010
Воля Кузьміч

Як у Менску было «Можна»

Серебряная Свадьба

Трэці фэстываль актуальнай беларускай музыкі «Можна!» дабраўся да Менску — дагэтуль фэст з посьпехам двойчы праходзіў у Маскве. У ноч з 22 на 23 студзеня «Рэактар» ледзь умясьціў усіх жадаючых паглядзець на «Можна!» у Беларусі.

→…
25.01.2010
tarka

Фотарэпартаж з этна-фэсту «Ад неба на паўмэтры»

Guda 

Чарговы ў гэтым годзе фолькавы фэстываль прайшоў у Менску 26 лістапада. Імпрэза атрымала назоў «Ад неба на паўмэтры» і адбывалася ў ДК «МАЗ». Ня гледзячы на вялікую колькасьць цікавых маладых, а таксама ўжо вядомых гуртоў, колькасьць наведнікаў фэстывалю, на жаль, атрымалася дастаткова сьціплай. Глядзіце фотарэпартаж з выступу гуртоў «Akana-NHS», «Нагуаль», «Князь Мышкін», Hoha-band, Dzivasil, Guda, «Гаротніца», Unia ды іншых.

→…
01.12.2009
vojur

У Строчыцах прайшоў фольк-фэстываль «Камяніца»

Шэсьць гадзінаў фольк-музыкі, танцы пад парасонамі, маляўнічыя краявіды, піва пад шыльдай «501 мэтар да сцэны» — усё гэта новы фольк-фэстываль «Камяніца», што прайшоў 12 верасьня пад Менскам у музэі народнай архітэктуры і побыту.

→…
14.09.2009
tarka

Пад Менскам 12 верасьня пройдзе новы беларускі фольк-фэст «Камяніца»

Пад Менскам 12 верасьня пройдзе новы беларускі фольк-фэст «Камяніца»

12 верасьня ў Музэі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам упершыню адбудзецца фольк-фэст «Камяніца», у якім возьмуць  удзел гурты Kriwi, «Стары  Ольса», «Нагуаль», «Джамбібум», «Гаротніца» ды іншыя. Усе грошы ад фэсту пойдуць на рахункі музэю.

→…
03.09.2009
Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0855 seconds.