У Байнэце з’явіўся інфармацыйны рэсурс пра фолк-культуру
У Сеціве з’явіўся новы інфармацыйны рэсурс пра фольк-культуру Беларусі і свету. Заснавальнікі сайта імкнуцца такім чынам прасоўваць народную культуру ва ўсіх яе праявах.
→Фольк першага эшалёну ў Менску
Калі ў 1999 годзе Іван Кірчук адправіўся ў Будапэшт на фэстываль Sziget, яму заставалася толькі марыць аб тым, каб тыя гурты, што тады выступалі на сусьветных фольк-сцэнах, калі-небудзь зьявіліся з канцэртамі ў Менску. Але празь дзесяць год мары спраўдзіліся.
→У Менску пройдзе пяты міжнародны фэстываль нэафолка Crivia Aeterna
«Crivia Aeterna: Архаіка і сучаснасьць» — гэта ня проста яшчэ адзін музычны фэст. Гэта, перадусім, спроба спалучыць здавалася б неспалучальныя рэчы: па-першае, Традыцыю як зьяву і як эстэтыку; па-другое, сучасную экспэрымэнтальную музыку. Чаму нас цікавіць менавіта Традыцыя і экспэрымэнтальная музыка?
→Фольк-фэст «Камяніца» абвяшчае хэдлайнэраў і шукае таленты
4 верасьня ў Музэі народнай архітэктуры і побыту мае адбыцца фольк-фэст «Камяніца». У гэтым годзе хэдлайнэрамі мерапрыемства будуць этна-трыа «Троіца» і гурт «Палац». Сродкі ад продажу квіткоў пойдуць на рахункі музэю.
6 чэрвеня вялікі канцэрт этна-музыкі «Фольк-фармат» у Берасьці
У брэсцкім грамадзка-культурным цэнтры адбудзецца першы ў горадзе над Бугам вялікі канцэрт этна-фольк музыкі Беларусі — «Фолк-фармат». Удзел прымуць Ceilidh Сeol, Cornucopia, Testamentum Terrae, Стары Ольса, НагУаль, Litvintroll, а таксама выступіць Натальля Няцэля (Тэатар пяшчаных мініяцюр) і фаер-шоў ад Krada.
Пад Менскам 12 верасьня пройдзе новы беларускі фольк-фэст «Камяніца»
12 верасьня ў Музэі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам упершыню адбудзецца фольк-фэст «Камяніца», у якім возьмуць удзел гурты Kriwi, «Стары Ольса», «Нагуаль», «Джамбібум», «Гаротніца» ды іншыя. Усе грошы ад фэсту пойдуць на рахункі музэю.
→«Вольнае паветра» 2007: галоўнае, калі сябры з табой
«Вольнае паветра» ўсё ж адбылося! У ноч з 14 на 15 ліпеня ў свойскай атмасфэры, за паўтары сотні кілямэтраў ад Менску, зь лепшымі фольк-гуртамі, з новым півам, выбітным настроем, прыгожымі краявідамі і цікавымі гасьцямі: Generation.by дзеліцца ўражаньнямі ад 8-гадзіннага фэсту. Музычны дэбют Сяргея Левіна ў «Крамбамбулі», ацэнкі Арцемія Троіцкага дый пляны на наступны год.
→