У Байнэце з’явіўся інфармацыйны рэсурс пра фолк-культуру

У Сеціве з’явіўся новы інфармацыйны рэсурс пра фольк-культуру Беларусі і свету. Заснавальнікі сайта імкнуцца такім чынам прасоўваць народную культуру ва ўсіх яе праявах. 

Сайт folkhome.by будзе надаваць вялікую ўвагу анонсам фольк-фэстаў розных краін.

«Фолк-фестываляў па ўсёй планеце праводзіцца вялікае мноства, хацелася б, каб беларусы ведалі пра іх і часцей адпраўляліся атрымаць асалоду з іх атмасферы. Спадзяемся, што падобнае “ажыўленне” паўплывае і на сітуацыю ў Беларуі», — адзначаюць у прэс-рэлізе стваральнікі рэсурсу.

На сайце ўжо з’явілася аўтарская калонка лідэра легендарнага беларускага гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава aka Lesley Knife. Ён шырока вядомы як аматар і знаўца фальклору, мае вялікую аўдыёкалекцыю песень малых народаў. У сваёй рубрыцы Уладзіслаў распавядае аб малавядомых, але вельмі цікавых выканаўцах фолька і этна, якія натхняюць яго на творчасць.

Прэзентацыя  сайта Folkhome.by пройдзе 24 жніўня на фестывалі «Вольнае паветра» на хутары Шаблі.

12:16, 23/08/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0645 seconds.