Лідар «Троіцы» прэзентуе на фэсце «Камяніца» этнаграфічную містэрыю
5 верасня ў межах фолк-фестывалю «Камяніца» Іван Кірчук прэзентуе новы монаспектакль «Споведзь пад стрэхамі», які дазволіць дзецям і дарослым перанесціся на машыне часу ў мінулае і зазірнуць у побыт нашых продкаў.
→Троіца «Зімачка» — лепшы беларускі альбом за 5 гадоў
Роўна пяць гадоў таму адкрыўся сайт Experty.by — некамерцыйны праект, прысвечаны збору і апісанню сучаснай беларускай музыкі. За гэты час у рамках праекта былі апублікаваныя рэцэнзіі на 370 дыскаў, у аудыёархіве сайта даступныя для онлайн-праслухоўвання 212 прац.
→Фольк першага эшалёну ў Менску
Калі ў 1999 годзе Іван Кірчук адправіўся ў Будапэшт на фэстываль Sziget, яму заставалася толькі марыць аб тым, каб тыя гурты, што тады выступалі на сусьветных фольк-сцэнах, калі-небудзь зьявіліся з канцэртамі ў Менску. Але празь дзесяць год мары спраўдзіліся.
→Вялікае сьвята folk-world: сумесны канцэрт «Троіца» і «Kapela ze wsi Warszawa»
У Менск едзе польскі гурт «Kapela ze wsi Warszawa», каб 3 чэрвеня зайграць сумесны канцэрт зь беларускімі калегамі этна-трыо «Троіца».
→«Альбом года» на думку экспэртаў у 2011 выдала Троіца
Музычны гід Experty.by сёньня падвёў вынікі ацэнак альбомаў беларускіх гуртоў, якія выходзілі цягам 2011 году. Абсалютным пераможцам стаў гурт Троіца. Яго дыск «Зімачка» атрымаў прыз вялікага журы, прыз народных экспэртаў і быў названы альбомам году.
→«Камяніца» на вольным паветры
Фэстываль беларускага фольку «Камяніца» ўжо ня першы год бярэ музэй у Строчыцах у аблогу. І кожным разам у музыкаў гэта атрымліваецца ўсё лепей. Сёлетняя дзея стала яскравым пацьверджаньнем гэтага: тысячы наведвальнікаў, добрая праграма і нават замежная зорка ў фінале аказаліся вельмі трапнай прапановай на выходныя.
→