Вялікае сьвята folk-world: сумесны канцэрт «Троіца» і «Kapela ze wsi Warszawa»

У Менск едзе польскі гурт «Kapela ze wsi Warszawa», каб 3 чэрвеня зайграць сумесны канцэрт зь беларускімі калегамі этна-трыо «Троіца».

У дзень Сьвятой Троіцы паводле праваслаўнага календару сумесны канцэрт двух культавых folk-world гуртоў пройдзе ў КЗ «Мінск».

«Троіца», якая забірае з кожным годам ўсё болей музычных узнагародаў самага шырокага кшталту, выступіць у першым аддзяленьні.

У другой часцы менчукоў будуць зьдзіўляць шырокавядомыя ва ўсім сьвеце польскія музыканты з «Kapela ze wsi Warszawa». Перад тым, як упершыню наведаць Беларусь «Kapela ze wsi Warszawa» пасьпелі аб'ехаць з канцэртамі 30 краінаў на 4 кантынэнтах, атрымаць шмат крутых узнагародаў, пасупрацоўнічаць зь вядомымі людзьмі плянэты кшталту Пітэра Гэбрыела і Джэка Ўольлі.

Арганізатары абяцаюць, што сумесны выступ беларусаў і польскіх гасьцей пашырыць уяўленьне аб патэнцыяле нацыянальнага фальклёру і стане сапраўдным канцэртам году.

Шматлікія рэцэнзіі так характарызуюць музыку «Kapela ze wsi Warszawa»: старажытная музыка рэгіёна Мазоўша спалучае і жлемэнты транса з абрадаў Вуду, і жорсткасьць панк-року, і варыятыўнасьць джазу, і душу блюза.

Інфа-лінія: 8 017 328 66 38 (каса к/з Мінск), 8 044 794 21 75 (Велком), 8 033 341 22 10 (мтс). Кошт квіткоў: 80 000- 200 000 руб. Кропкі продажу: каса к/з Мінск, пераход пл.Я Коласа, пераход каля ГУМа, касы TICKETPRO.

14:30, 10/05/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.061 seconds.