Аксамітны не сэзон

Выдатная пляцоўка ў 20 км ад Менску амаль без міліцыі і з адэкватнай аховай, насычаны лайн-ап зь цікавых беларускіх ды замежных гуртоў, дзьве ночы, некалькі сцэнаў і зонаў для адпачынку, бары і намётавы гарадок — такім мроіўся арганізатарам ды наведнікам першы міжнародны музычны фэстываль «Аксамітны сэзон». Міліцыі сапраўды было толькі адзін ці два патрулі, і ахова бала амаль незаўважная — падавалася, галоўная загана беларускіх фэстаў тут вырашаная на выдатна. Аднак у першы дзень другая сцэна так і не запрацавала, ежа не даехала, а ноч, холад і дождж напужалі патэнцыйных гледачоў. Падзея нагадвала хутчэй нясьпешны саўндчэк да міжнароднага фэстывалю.

→…
06.09.2010
Воля Кузьміч

Мінкульт ініцыюе скасаваньне гастрольных пасьведчаньняў

Папулярную ў апошні час тэму «пэрспэктывы разьвіцьця фэстывальнага руху» абмяркоўвалі сёньня ў Менску. Незвычайная па складзе ўдзельнікаў размова атрымалася на прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай фэстывалю «Аксамітны сэзон». Побач сядзелі малады прамоўтэр альтэрнатыўнай беларускай музыкі Саша Багданаў і начальнік упраўленьня мастацтваў Міністэрства культуры Міхаіл Іванавіч Казловіч.

→…
26.08.2010
Воля Кузьміч

3-4.09 — Міжнародны фэст пад адкрытым небам «Аксамітны сэзон 2010»

Двухдзённы міжнародны фэстываль пройдзе ў 18 км ад Менску ў парку прыгодаў «Крутагор’е». У праграме выступы гуртоў з Аўстрыі, Украіны, Германіі і Беларусі, на двух сцэнах пройдзе фэстываль беларускай актуальнай музыкі «Можна!», заплянаваныя шэраг майстар-клясаў, паказальных выступаў, ворк-шопаў, галерэй і гульняў.

→…
01.08.2010

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0925 seconds.