«Стивен Кинг и мы» — «Касіяпея» запісала новы альбом

«Стивен Кинг и мы» — «Касіяпея» запісала новы альбом

Гурт «Кассиопея» складае эксцэнтрычныя, наіўныя, простыя і вельмі прывязьлівыя песьні, выходзіць на сцэну то ў вэнэцыянскіх масках, то ў касьцюмах міжгаляктычных зайцаў, то ў накладных вусах, то ў цёмных акулярах. Як мінімум дзіўны гурт выклікае цікаўнасьць, ды й нагода добрая — другі альбом. Публікуем думкі музыкаў пра ўласную творчасьць, ролі ў гурце ды настальгію.

→…
08.10.2010
Bo Promo

Тэлепраект «Бульбокс» ладзіць рок-н-рольны «БульФэст»

Тэлепраект «Бульбокс» пашырае сваю тэрыторыю і выходзіць на сцэну для таго, каб магутнай музыкі ў горадзе стала якасна болей! У ток-шоў пра музыку і ня толькі зараз ёсьць свая стэйдж-вэрсія — канцэртны рок-н-рол «сэрыял» «БульФэст». Двойчы ў месяц у сталіцы, а таксама часьцяком за яе межамі, — неверагодна жывы гук, абліхтаранае сьвятло і, вядома, бульба! Тут ня будзе лішніх размоваў пра жыцьцё, нават калі яно культурнае, — тут будзе rock-n-roll style!

→…
29.09.2010

Аксамітны не сэзон

Выдатная пляцоўка ў 20 км ад Менску амаль без міліцыі і з адэкватнай аховай, насычаны лайн-ап зь цікавых беларускіх ды замежных гуртоў, дзьве ночы, некалькі сцэнаў і зонаў для адпачынку, бары і намётавы гарадок — такім мроіўся арганізатарам ды наведнікам першы міжнародны музычны фэстываль «Аксамітны сэзон». Міліцыі сапраўды было толькі адзін ці два патрулі, і ахова бала амаль незаўважная — падавалася, галоўная загана беларускіх фэстаў тут вырашаная на выдатна. Аднак у першы дзень другая сцэна так і не запрацавала, ежа не даехала, а ноч, холад і дождж напужалі патэнцыйных гледачоў. Падзея нагадвала хутчэй нясьпешны саўндчэк да міжнароднага фэстывалю.

→…
06.09.2010
Воля Кузьміч

Фотарэпартаж з трыб’юту легендарнага менскага гурта «Ы.Ы.Ы»

У трыб’юце памяці Васі Шугалея 3-га чэрвеня гралі «Кассиопея», The UNB, Rockerjoker, Neuro Dubel, «Серебряная Свадьба» і Зьміцер Вайцюшкевіч. Канцэрт не сабраў вялікую колькасьць гледачоў, аднак задумка арганізатараў відавочна атрымалася ўдалай. Атмасфэра падзеі адпавядала характару легендарнага менскага музыканта. Глядзіце ў фотаблогу рэпартаж з душэўнай, нязмушанай і пьяной менскай тусоўкі ў клюбе «Рэактар».

→…
04.06.2010
vojur

6 траўня «Кассиопея» у «Графіці»

6 траўня «Кассиопея» у «Графіці»

Быццам бы і сьцёб, але настолькі разумны і тонкі, што многім «сур’ёзным» артыстам застаецца толькі зайздросьціць. Псыхічнахворая творчасьць здаровых людзей. Суцэльная паранармальнасьць. Бацькі беларускай фрык-сцэны і айчыннага квазітрэш-мадэрну 6 траўня ў менскім паб-клюбе «Графіці».

→…
25.04.2010

30 красавіка вялікі начны канцэрт «5 год Bo promo»

30 красавіка вялікі начны канцэрт «5 год Bo promo»

Канцэртная агенцыя Bo promo адсьвяткуе свой пяты дзень народзінаў у клюбе «Рэактар» вялікім канцэртам у фармаце вечар-ноч. На дзьвюх сцэнах выступяць кабарэ бэнд «Серебряная свадьба», «Кассиопея», «RockerJoker», «CherryVata», а таксама адмысловыя госьці з Санкт-Пецярбурга: гурты-сябры«Chikiss» і «Padla Bear Outfit».

→…
19.04.2010

Як у Менску было «Можна»

Серебряная Свадьба

Трэці фэстываль актуальнай беларускай музыкі «Можна!» дабраўся да Менску — дагэтуль фэст з посьпехам двойчы праходзіў у Маскве. У ноч з 22 на 23 студзеня «Рэактар» ледзь умясьціў усіх жадаючых паглядзець на «Можна!» у Беларусі.

→…
25.01.2010
tarka

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.0801 seconds.