6 траўня «Кассиопея» у «Графіці»

Быццам бы і сьцёб, але настолькі разумны і тонкі, што многім «сур’ёзным» артыстам застаецца толькі зайздросьціць. Псыхічнахворая творчасьць здаровых людзей. Суцэльная паранармальнасьць. Бацькі беларускай фрык-сцэны і айчыннага квазітрэш-мадэрну 6 траўня ў менскім паб-клюбе «Графіці».

Замяшаная на сінт-попе электронная альтэрнатыўная поп-музыка а-ля «Ladytron» сустрэлася з напоўненымі абсурднаватай паэтыкай тэкстамі а-ля «Н.О.М.». Пры гэтым няма ніякага бруталу, характэрнага для апошніх — наіўны дзіцяча-мужчынскі вакал ва ўзьнёслай паветранай манеры выконвае песьні-гісторыі. Тое жахлівенькае (пра чорную руку, што ўсіх душыць, і чорную дзірку замест сэрца), тое філязофскае (пра тое, што восень, на жаль, больш не натхняе паэтаў на вершы).

6 траўня ў паб-клюбе «Графіці» (зав. Калініна 16), 19:00. Уваход: 20 тыс. папярэдне, 25 — у дзень канцэрту, замова столікаў: +37529–1799918, +37529–7799918.

12:00, 25/04/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0655 seconds.