Тэлепраект «Бульбокс» ладзіць рок-н-рольны «БульФэст»
Тэлепраект «Бульбокс» пашырае сваю тэрыторыю і выходзіць на сцэну для таго, каб магутнай музыкі ў горадзе стала якасна болей! У ток-шоў пра музыку і ня толькі зараз ёсьць свая стэйдж-вэрсія — канцэртны рок-н-рол «сэрыял» «БульФэст». Двойчы ў месяц у сталіцы, а таксама часьцяком за яе межамі, — неверагодна жывы гук, абліхтаранае сьвятло і, вядома, бульба! Тут ня будзе лішніх размоваў пра жыцьцё, нават калі яно культурнае, — тут будзе rock-n-roll style!
У праграме 1-й сэрыі «БульФэста»:
8 кастрычніка 2010, клюб «Рэактар», пачатак у 19:00.
- «Касіяпея» (нашы),
- «The Toobes» (таксама нашы)
- «Перкалаба» (Украіна, Івана-Франкоўск — пакуль ня нашы).
Вядучыя: Сяргей Пукст, першы вядучы ток-шоў «Бульбокс». І адна вядомая фронтвумэн аднага вядомага рок-гурта…
І самая галоўная навіна: уваход вольны! …Аднак праз сайт bulbox.tv!
Так, гэта праўда! Ня верце тым, хто ня верыць: каб патрапіць на адкрыцьцё канцэртнага сэрыялу «БульФэст», трэба проста зайсьці на сайт www.bulbox.tv, проста сесьці ў кадылак і — Газу!!! Чаго ўжо прасьцей! А 8 кастрычніка не забудзьцеся прынесьці з сабой сапраўдную бульбу — 1 штуку. Лепш — мытую (Вам жа лепш!).
Калі рок-н-рол стаў для вас, вашых блізкіх, вашай коткі, суседа зьверху, вашага кактуса ў рэшце рэшт — ладам жыцьця, дзейнічайце хутка!
Бо такое бывае толькі раз!
Ёсьць пытаньні? Тэлефануй нам! З радасьцю адкажам;)
(017) 294 20 75, (029) 279 63 39.