Бульфэст: удар кедам

Калі пятнічным вечарам вас незнарок занясе ў сталічны клюб, багатая колькасьць кедаў на танцпляцы, што вянчаюць рознакаляровага фасону вузкія джынсы, забясьпечаныя шэрымі байкамі і клятчастымі кашулямі, сьведчыць толькі аб адным: куміры менскіх хіпсьцераў The Toobes зьявяцца сёньня на сцэне. У якасьці канвы зоркам — бясплатны фэст з элемэнтамі бульбы і ўкраінскага раздольля «Перкалаба» ды беларускага космасу ад «Касіяпеі».
→Тэлепраект «Бульбокс» ладзіць рок-н-рольны «БульФэст»
Тэлепраект «Бульбокс» пашырае сваю тэрыторыю і выходзіць на сцэну для таго, каб магутнай музыкі ў горадзе стала якасна болей! У ток-шоў пра музыку і ня толькі зараз ёсьць свая стэйдж-вэрсія — канцэртны рок-н-рол «сэрыял» «БульФэст». Двойчы ў месяц у сталіцы, а таксама часьцяком за яе межамі, — неверагодна жывы гук, абліхтаранае сьвятло і, вядома, бульба! Тут ня будзе лішніх размоваў пра жыцьцё, нават калі яно культурнае, — тут будзе rock-n-roll style!
→