19 чэрвеня гурт The UNB у Jolly Roger Cafе
Увечары 19 чэрвеня ў Jolly Roger Cafe выступіць адзін з самых незвычайных рок-калектываў Беларусі — гурт The UNB. Аўтары 103-х нятленных альбомаў беларускага рок-н-ролу The UNB пагрузяць вас у тонкія душэўныя міры мітычных герояў, распавядуць праўду пра цяжкое жыцьцё насякомых і яшчэ шмат іншага з вобласьці неспазнанага…
Фотарэпартаж з трыб’юту легендарнага менскага гурта «Ы.Ы.Ы»
У трыб’юце памяці Васі Шугалея 3-га чэрвеня гралі «Кассиопея», The UNB, Rockerjoker, Neuro Dubel, «Серебряная Свадьба» і Зьміцер Вайцюшкевіч. Канцэрт не сабраў вялікую колькасьць гледачоў, аднак задумка арганізатараў відавочна атрымалася ўдалай. Атмасфэра падзеі адпавядала характару легендарнага менскага музыканта. Глядзіце ў фотаблогу рэпартаж з душэўнай, нязмушанай і пьяной менскай тусоўкі ў клюбе «Рэактар».
→У «Графіці» прайшло ўручэньне ўзнагародаў Ultra-Music Awards 2009
Generation.bY працягвае адсочваць беларускія музычныя ўзнагароды па выніках 2009 году. 20 лютага ў менскім клюбе «Графіці» падведзеныя вынікі Ultra-Music Awards, у межах якой адзначаныя беларускія і замежныя выканаўцы, а таксама музычныя падзеі году. The Blackmail, The UNB, Akute, The Toobes, Піт Паўлаў, клюб «Графіці» — усе атрымалі спэцыяльныя прызы ад арганізатараў прэміі. А бясспрэчнай разынкай стаў выступ Юры Дземідовіча зь гітом «Чароўны трусік». Шмат фота зь вечарыны — у рэпартажы Generation.bY.
→