Стваральнік Ultra-Music: «Падумаем, ці варта займацца такім праектам зноў»
Сайт Ultra-Music сёння паведаміў, што прыпыняе актыўную дзейнасць.
→7 самых-самых беларускіх вакалістак
Сьвята вясны, цюльпанаў ды торцікаў для самых прыгожых ужо ва ўсю карагодзіць. Тым часам першая па выніках мінулага году музычная прэмія акурат раздасьць свае ўзнагароды напрыканцы гэтага тыдня на вялікім канцэрце. Што цікава, там дзяўчаты на сцэну будуць падымацца хіба што дзеля вынасу статуэтак. Пра дзявочы сьлед у беларускай альтэрнатыве мы запыталіся ў заснавальніка сайту Ultra-Music і арганізатара аднайменнай прэміі Славы Радзівонава.
→Названыя ўдзельнікі цырымоніі ўзнагароджаньня Ultra-Music Awards 2011
Музычны партал Ultra-Music.com завяршае падвядзеньне вынікаў 2011 года. 20 лютага сканчаецца галасаваньне наведвальнікаў сайта, па выніках якога будуць вызначаныя пераможцы ў шасьці намінацыях Ultra-Music Awards 2011. Ужо стаў вядомы склад удзельнікаў цырымоніі ўзнагароджаньня, якая адбудзецца 11 сакавіка.
→Лепшыя беларускія песьні будуць штомесяц вызначаць у інтэрнэце
1 траўня стартаваў новы праект сайта Ultra-Music — штомесячнае галасаваньне, у якім будуць вызначацца лепшыя беларускія песьні.
→Лепшае беларускае і замежнае паводле Ultra-Music Awards 2010
Музычны год 2010 працягвае падвядзеньне вынікаў. У паб-клюбе «Графіці» прайшло ўручэньне ўзнагародаў у межах другой прэміі Ultra-Music Awards. Лепшыя песьні і альбомы году ў Беларусі і за мяжою, падзея году і адмысловыя прызы ад рэдакцыі парталу сьвяткаваліся ўчора пад выступы Sang Sattawood, Clover Club і IQ48. І мы там былі, музыкаў віншавалі і фотарэпартаж рабілі.
→Ultra-Music Awards падводзіць музычныя вынікі 2010 года
Штогадовае галасаваньне Ultra-Music Awards, якое вызначае з дапамогай наведвальнікаў сайта Ultra-Music лепшых музыкаў мінулага года, выйшла на фінішную прамую. Да канца галасаваньня застаецца два тыдні, а ўжо 26 лютага адбудзецца цырымонія ўзнагароджаньня пераможцаў у клюбе «Графіці».
→У «Графіці» прайшло ўручэньне ўзнагародаў Ultra-Music Awards 2009
Generation.bY працягвае адсочваць беларускія музычныя ўзнагароды па выніках 2009 году. 20 лютага ў менскім клюбе «Графіці» падведзеныя вынікі Ultra-Music Awards, у межах якой адзначаныя беларускія і замежныя выканаўцы, а таксама музычныя падзеі году. The Blackmail, The UNB, Akute, The Toobes, Піт Паўлаў, клюб «Графіці» — усе атрымалі спэцыяльныя прызы ад арганізатараў прэміі. А бясспрэчнай разынкай стаў выступ Юры Дземідовіча зь гітом «Чароўны трусік». Шмат фота зь вечарыны — у рэпартажы Generation.bY.
→На ўручэньні ўзнагародаў Ultra-Music у «Графіці» выступіць «Чароўны трусік»
Сайт Ultra-Music падвёў музычныя вынікі 2009 году. На працягу двух месяцаў наведвальнікі сайта галасавалі за сваіх фаварытаў у пяці намінацыях. А цяпер арганізатары раскрылі і галоўную таямніцу — на ўручэньні ўзнагародаў 20 лютага таксама выступіць пераможца ў намінацыі «Лепшая беларуская песьня году» Юра Дземідовіч.
→Галасаваньне за лепшых музыкаў году Ultra-Music Awards
Сайт Ultra-Music.com падводзіць музычныя вынікі 2009 году і прапануе ўсім жадаючым прыняць актыўны ўдзел у гэтым. Галасаваньне за Ultra-Music Awards’2009 будзе праходзіць у наступных намінацыях: «Гурт году», «Лепшы альбом году», «Лепшая песьня году», «Лепшы беларускі альбом году», «Лепшая беларуская песьня году». Пераможцаў абіраюць прыхільнікі.
→