Стваральнік Ultra-Music: «Падумаем, ці варта займацца такім праектам зноў»

Сайт Ultra-Music прыпыніць актыўную дзейнасць 31 сакавіка. Архіў сайта будзе даступны ў ранейшым рэжыме, але новыя матэрыялы будуць публікавацца толькі зрэдку. Такая навіна была сёння апублікаваная на сайце праекту.

— Прычынаў спынення дзейнасці, як заўсёды бывае ў такіх сітуацыях, вельмі шмат: і эканамічныя, і кадравыя, і мэтафізічныя. Зараз мы адпачнем, усё прааналізуем, зробім працу над памылкамі і падумаем, ці варта займацца такім праектам зноў. У нас засталося процьма цікавых ідэй і назапашанага досведу, які можа быць ужыты і ў іншых сферах, - адказаў на пытанне Generation.by адносна прычын спынення актыўнай дзейнасці заснавальнік сайту Вячаслаў Радзівонаў.

Праект Ultra-Music прыпыняе актыўную дзейнасць, але не зачыняецца. Аўтары сайту працягнуць працаваць над некаторымі праекты, напрыклад, сёння на сайце запусцілі новы праект «Альтер-эго», на сайце перыядычна будзе абнаўляцца стужка навін, а ўвесь функцыянал будзе даступны ў ранейшым рэжыме.

Таксама стала вядома, што былы галоўны рэдактар Ultra-Music Александр Чарнуха ўжо працуе на Onliner.by.

— Усе ўдзельнікі праекта паралельна працавалі недзе яшчэ, таму без працы, я думаю, ніхто не застанецца. Тым больш, што ва ўсіх застанецца пасля Ultra-Music якаснае партфоліа, – распавядае Вячаслаў Радзівонаў пра кар'ерныя перспектывы удзельнікаў каманды Ultra-Music.

Нагадаем, сайт Ultra-Music быў заснаваны ў 2003 годзе. З 2009-га праектам ўручалася музычная прэмія Ultra-Music Awards, у 2014-м прэмія Ultra-Music Awards не адбылася з-за фінансавых цяжкасцей, якія ўзніклі пры яе падрыхтоўцы. Але ж арганізатары адзначалі, што не «хоронят» прэмію, і, магчыма, яна адбудзецца ў абноўленым фармаце ў 2015-м годзе.


Віктар Контар 18:00, 20.03.2015 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0462 seconds.