7 самых-самых беларускіх вакалістак
Сьвята вясны, цюльпанаў ды торцікаў для самых прыгожых ужо ва ўсю карагодзіць. Тым часам першая па выніках мінулага году музычная прэмія акурат раздасьць свае ўзнагароды напрыканцы гэтага тыдня на вялікім канцэрце. Што цікава, там дзяўчаты на сцэну будуць падымацца хіба што дзеля вынасу статуэтак. Пра дзявочы сьлед у беларускай альтэрнатыве мы запыталіся ў заснавальніка сайту Ultra-Music і арганізатара аднайменнай прэміі Славы Радзівонава.
→Clover Club прэзэнтуюць летні сынгл «Fromage»
Пахі сыру ды сьвежай канюшыны летам натхнілі менскі гурт «Clover Club» на выпуск чарговага інтэрнэт-рулізу — сынглу «Fromage».
→У беларускім фінале Emergenza перамаглі No comment Band
Беларускі адбор на міжнародны фэст Emergenza завершыўся перамогай гурта No Comment Band.
→Лепшае беларускае і замежнае паводле Ultra-Music Awards 2010
Музычны год 2010 працягвае падвядзеньне вынікаў. У паб-клюбе «Графіці» прайшло ўручэньне ўзнагародаў у межах другой прэміі Ultra-Music Awards. Лепшыя песьні і альбомы году ў Беларусі і за мяжою, падзея году і адмысловыя прызы ад рэдакцыі парталу сьвяткаваліся ўчора пад выступы Sang Sattawood, Clover Club і IQ48. І мы там былі, музыкаў віншавалі і фотарэпартаж рабілі.
→У першым паўфінале Emergenza перамаглі JJ-Bingz, No comment band і Clover Club
У менскім клюбе «Рэактар» учора распачаўся паўфінал міжнароднага фэстывалю для пачаткоўцаў і паўпрафэсійных гуртоў Emergenza ў Беларусі.
→Начныя прэм’еры на фэсьце «ЖывыГукON-line» (фота)
Калі знаёмыя пытаюць, дзе б узяць паслухаць малады гурт Clover Club, трызьняць пра рыжую харызматычную вакалістку зь імём Патрык, узахлёб распавядаюць пра новае гучаньне IQ48 і вострасацыяльныя тэксты песень з будучага альбому музыкаў — значыць, яны былі на «ЖывыГукON-line». А яшчэ чулі, бачылі і, магчыма, танчылі пад «Глебсьцераў», «Мутнаевока», «Гарадзкіх» ды віншавалі Піта з Днём народзінаў. Як там было — у нашым вялікім фотарэпартажы.
→