У беларускім фінале Emergenza перамаглі No comment Band

Беларускі адбор на міжнародны фэст Emergenza завершыўся перамогай гурта No Comment Band.

No Comment Band

У выніку галасаваньня ў беларускім фінале адбору на міжнародны фэст Emergenza месцы падзяліліся так:

  1. No Comment Band 
  2. J-J BINGZ
  3. The Fraiz
  4. CLOVER CLUB
  5. Mechanical heart 
  6. Sang Sattawood
  7. Marie Chante Quelle Elle Telephone.

Emergenza — гэта музычны марафон, які праходзіць у больш чым 20 краінах сьвету: сотні тысяч музыкаў на тысячах канцэртаў граюць жывую музыку. Гэта найбуйнейшы міжнародны музычны фэстываль для пачаткоўцаў і паўпрафэсійных гуртоў. Фэстываль праходзіць ва ўсіх найбуйнейшых гарадах заходняй Эўропы і Паўночнай Амэрыкі. Удзел у ім могуць прыняць каманды любой стылёвай накіраванасьці, якія выконваюць як свае ўласныя творы, так і кавэры. Гэты музычны марафон складаецца зь некалькіх прэстыжных міжнародных этапаў.

Адборачны тур фэстывалю ў Менску праходзіў упершыню. Сёлета геаграфія Emergenza пашырылася на Маскву, Санкт-Пецярбург, Менск, Казань, Калінінград, Іванава і Екацярынбург. Пераможцы будуць прадстаўляць сваю краіну на найбуйнейшым форуме незалежнай рок-музыкі - міжнародным фінале Emergenza, які праходзіць у межах трыццацітысячнага Taubertal Open-Air (Германія).

Глядзіце таксама: 

Фотарэпартаж зь беларускага фіналу Emergenza

vojur 10:40, 22/03/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0581 seconds.