Адбор на Emergenza наблізіўся да фіналу

18 сакавіка ў клюбе «Рэактар» будзе вырашацца, хто прадставіць Беларусь на регіянальным фінале міждународнага музычнага фэсту «EMERGENZA» ў Маскве.

Emergenza — гэта музычны марафон, які праходзіць у больш чым 20 краінах сьвету: сотні тысяч музыкаў на тысячах канцэртаў граюць жывую музыку. Гэта найбуйнейшы міжнародны музычны фэстываль для пачаткоўцаў і паўпрафэсійных гуртоў. Фэстываль праходзіць ва ўсіх найбуйнейшых гарадах заходняй Эўропы і Паўночнай Амэрыкі. Удзел у ім могуць прыняць каманды любой стылёвай накіраванасьці, якія выконваюць як свае ўласныя творы, так і кавэры. Гэты музычны марафон складаецца зь некалькіх прэстыжных міжнародных этапаў.


Clover Club на першым паўфінале

Па выніках трох паўфіналаў гледачы вызначылі 7 гуртоў-фіналістаў, якія будуць змагацца за права выхаду ў рэгіянальны фінал.

  • J-J BINGZ 
  •  No Comment Band 
  • CLOVER CLUB 
  • Marie Chante Quelle Elle Telephone 
  • Mechanical heart 
  • The Fraiz 
  • Sang Sattawood 

Пераможцы рэгіянальнага фіналу ў Маскве, які адбудзецца 17-18 чэрвеня будуць прадстаўляць сваю краіну на буйнейшым форуме незалежнай рок-музыкі - міжнародным фінале Emergenza, які праходзіць у межах Taubertal Open-Air в Германии.

vojur 14:30, 15/03/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0654 seconds.