У першым паўфінале Emergenza перамаглі JJ-Bingz, No comment band і Clover Club

У менскім клюбе «Рэактар» учора распачаўся паўфінал міжнароднага фэстывалю для пачаткоўцаў і паўпрафэсійных гуртоў Emergenza ў Беларусі.

Emergenza — гэта музычны марафон, які праходзіць у больш чым 20 краінах сьвету: сотні тысяч музыкаў на тысячах канцэртаў граюць жывую музыку. Гэта найбуйнейшы міжнародны музычны фэстываль для пачаткоўцаў і паўпрафэсійных гуртоў. Фэстываль праходзіць ва ўсіх найбуйнейшых гарадах заходняй Эўропы і Паўночнай Амэрыкі. Удзел у ім могуць прыняць каманды любой стылёвай накіраванасьці, якія выконваюць як свае ўласныя творы, так і кавэры. Гэты музычны марафон складаецца зь некалькіх прэстыжных міжнародных этапаў.

Адборачны тур фэстывалю ў Менску праходзіць упершыню. Сёлета геаграфія Emergenza пашырылася на Маскву, Санкт-Пецярбург, Менск, Казань, Калінінград, Іванава і Екацярынбург. Пераможцы будуць прадстаўляць сваю краіну на найбуйнейшым форуме незалежнай рок-музыкі - міжнародным фінале Emergenza, які праходзіць у межах трыццацітысячнага Taubertal Open-Air (Германія).

У першым паўфінале 26 студзеня ў Менску ўдзельнічалі гурты The Fantastiques, JJ-Bingz, Не прислоняться the Band, Aband, Clover Club, Tok Rukoo, No comment band. Па выніках галасаваньня гледачоў, якое адбывалася простым падняцьцем рукі пасьля выступу музыкаў, у фінал выйшлі 3 гурты JJ-Bingz, No comment band і Clover Club.

Наступныя этапы Emergenza у Беларусі пройдуць 2 і 9 лютага.

Глядзіце таксама фотарэпартаж з першага паўфіналу Emergenza у Беларусі

vojur 18:19, 27/01/2011 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0587 seconds.