БДУ вяртае свае пазіцыі ў рэйтынгу Webometrics

Паводле абноўленых дадзеных галоўны беларускі ўніверсітэт цяпер займае 612 месца ў сусветным рэйтынгу ўніверсітэтаў Webometrics. З мінулага замеру БДУ падняўся адразу на 61 адну пазіцыю і знаходзіцца ў тройцы лепшых універсітэтаў СНД.
→Два беларускія ўніверсітэты ўвайшлі ў топ-100 лепшых з краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі

Брытанскае агенцтва Quacquarelli Symonds склала рэйтынг ўніверсітэтаў з краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі. Са ста ўстановаў, якія трапілі ў "The QS University Rankings: EECA" толькі два ўніверсітэты беларускія – БДУ і БНТУ.
→БДУ ўпершыню ўвайшоў у 500 лепшых універсітэтаў свету
Па выніках апублікаванага сёння рэйтынгу ўніверсітэтаў свету вядомага брытанскага агенцтва QS (QS World University Rankings 2014) БДУ ў першы раз увайшоў у ТОП-500 лепшых універсітэтаў свету і размясціўся ў групе ВНУ, якія займаюць 491-500 пазіцыю.
→Статус БДУ працягвае зніжацца ў рэйтынгу Webometrics

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па новых дадзеных рэйтынга сусветных ВНУ, які складаецца паводле прысутнасці ўніверсітэтаў у Сеціве, апынуўся на некалькі дзясяткаў пунктаў ніжэй, чым летась.
→ЕГУ заняў трэцяе месца ў рэйтынгу шасці прыватных універсітэтаў Літвы

Літоўскае некамерцыйнае выданне «Reitingai» апублікавала свой рэйтынг літоўскіх універсітэтаў і каледжаў за 2014 год. У агульным рэйтынгу Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт займае трэцяе месца сярод шасці прыватных універсітэтаў.
→Беларускія ўніверсітэты засталіся без рэпутацыі

Times Higher Education апублікаваў рэйтынг 100 універсітэтаў свету з найлепшай рэпутацыяй. У сотню трапіў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, а вось Беларускаму дзяржаўнаму, гэтак сама як і ўсім іншым ВНУ Беларусі месца ў ёй не знайшлося.
→Беларускія ўніверы абганяюць свет у адукацыйных рэйтынгах. У чым сакрэт?
Чарговы ўзлёт беларускіх універсітэтаў у сусветным рэйтынгу сайтаў ВНУ Webometrics дазволіў рэктарам заявіць аб значных поспехах беларускай адукацыі. Сапраўды, чаго тут хаваць, Гарадзенскі ўніверсітэт за паўтары гады здолеў узняцца ў гэтым спісе на 1 292 пазіцыі.
→БДУ ўвайшоў у пяцёрку лепшых у рэйтынгу буйнейшага ў свеце спаборніцтва праграмістаў

Праграмісты з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту згодна з рэйтынгам буйнейшага ў свеце онлайн спаборніцтва па стварэнні алгарытмаў TopCoder займаюць пятую пазіцыю ў свеце. У спісе мацнейшых універсітэтаў БДУ абышоў Стэнфардскі, Варшаўскі і Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэты.
→Ніводны беларускі ўніверсітэт не трапіў у ТОП-400 лепшых ВНУ свету

Беларускія ўніверсітэты зноўку не патрапілі ў спіс 400 лепшых універсітэтаў свету. Рэйтынг на 2012–2013 гады быў складзены дадаткам аўтарытэтнай газеты The Times — Times Higher Education. Месяц таму БДУ быў названы сярод 600 лепшых ВНУ свету паводле іншага рэйтынгу ўніверсітэтаў.
→БДУ трапіў у спіс 600 лепшых універсітэтаў свету
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт увайшоў у групу 600 найлепшых ВНУ свету паводле рэйтынгу QS World University Rankings, такім чынам не змяніўшы свае пазіцыі ў спісе.
→