БДУ ўпершыню ўвайшоў у 500 лепшых універсітэтаў свету

Па выніках апублікаванага сёння рэйтынгу ўніверсітэтаў свету вядомага брытанскага агенцтва QS (QS World University Rankings 2014) БДУ ў першы раз увайшоў у ТОП-500 лепшых універсітэтаў свету і размясціўся ў групе ВНУ, якія займаюць 491-500 пазіцыю. 

БДУ

Упершыню за ўсю гісторыю сусветных вядомых рэйтынгаў беларускі ўніверсітэт размясціўся так высока, распавялі Generation.by у прэс-службе БДУ. 

Брытанскае агенцтва QS ужо 10 гадоў ранжыруе ўніверсітэты свету, і ў даследаванне звычайна ўключаюцца толькі першыя 700-800 універсітэтаў або 3% усіх універсітэтаў свету. Толькі ў 2012 годзе БДУ ўпершыню здолеў прасачыцца ў гэты спіс, але ж працягнуў рост у рэйтынгу.

На першым месцы рэйтынгу сёлета знаходзіцца Масачусецкі тэхналагічны інстытут (ЗША), за ім ідзе Кембрыджскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія). 

Вышэйшую пазіцыю з вядучых універсітэтаў нашага рэгіёну займае расейскі МДУ — 114, Варшаўскі ўніверсітэт заняў месца 335, Кіеўскі нацыянальны універсітэт імя Тараса Шаўчэнкі (421-430), Віленскі ўніверсітэт (551-600) і Латвійскі ўніверсітэт (701+). 

У рэйтынг QS сярод беларускіх ВНУ ў 2014 годзе акрамя БДУ ўвайшоў толькі Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт (701+). 

Рэйтынг QS грунтуецца на аналізе дадзеных аб вышэйшай навучальнай установе і апытаннях незалежных экспертаў. Ацэньваюцца паказчыкі: вынікі апытання экспертаў (акадэмічная рэпутацыя); вынікі апытання працадаўцаў; індэкс цытавання навуковых прац за апошнія 5 гадоў; суадносіны колькасці выкладчыкаў і студэнтаў; колькасць замежных студэнтаў і выкладчыкаў. 


11:00, 16.09.2014 | Навіны |




comments powered by Disqus
 
In 0.0477 seconds.