Як Юра Дземідовіч у «Графіці» «Чароўнага трусіка» сьпяваў
Нездарма заснавальнікі музычнай прэміі Ultra-Music Awards назвалі ўдзел у праграме Юры Дземідовіча «галоўнай таямніцай» узнагароды. 20 лютага «Графіці» быў поўны бітком, а на сцэне ці не самы малады выступоўца за гісторыю клюба.
Ды й для самаго Юры гэты выступ знакавы — «Чароўны трусік» упершыню выступаў перад публікай, шмат у чым дзякуючы якой ён і стаў галоўнай зоркай сеціва ў 2009-м. Выступ ужо легендарнага Юры Дземідовіча — у відэа на Generation.bY.
→У «Графіці» прайшло ўручэньне ўзнагародаў Ultra-Music Awards 2009
Generation.bY працягвае адсочваць беларускія музычныя ўзнагароды па выніках 2009 году. 20 лютага ў менскім клюбе «Графіці» падведзеныя вынікі Ultra-Music Awards, у межах якой адзначаныя беларускія і замежныя выканаўцы, а таксама музычныя падзеі году. The Blackmail, The UNB, Akute, The Toobes, Піт Паўлаў, клюб «Графіці» — усе атрымалі спэцыяльныя прызы ад арганізатараў прэміі. А бясспрэчнай разынкай стаў выступ Юры Дземідовіча зь гітом «Чароўны трусік». Шмат фота зь вечарыны — у рэпартажы Generation.bY.
→На ўручэньні ўзнагародаў Ultra-Music у «Графіці» выступіць «Чароўны трусік»
Сайт Ultra-Music падвёў музычныя вынікі 2009 году. На працягу двух месяцаў наведвальнікі сайта галасавалі за сваіх фаварытаў у пяці намінацыях. А цяпер арганізатары раскрылі і галоўную таямніцу — на ўручэньні ўзнагародаў 20 лютага таксама выступіць пераможца ў намінацыі «Лепшая беларуская песьня году» Юра Дземідовіч.
→The Prodigy «разагрэе» Юра Дземідовіч і ня толькі
Аб’яўлена поўная праграма «UltraMusicFestival», які адбудзецца 5 кастрычніка на менскім стадыёне «Дынама». У межах 5-гадзіннага фэстывалю, хэдлайнэрам якога будуць The Prodigy, таксама выступяць прадстаўнікі самых розных напрамкаў альтэрнатыўнай музыкі.
→