Як Юра Дземідовіч у «Графіці» «Чароўнага трусіка» сьпяваў

Нездарма заснавальнікі музычнай прэміі Ultra-Music Awards назвалі ўдзел у праграме Юры Дземідовіча «галоўнай таямніцай» узнагароды. 20 лютага «Графіці» быў поўны бітком, а на сцэне ці не самы малады выступоўца за гісторыю клюба.

Ды й для самаго Юры гэты выступ знакавы — «Чароўны трусік» упершыню выступаў перад публікай, шмат у чым дзякуючы якой ён і стаў галоўнай зоркай сеціва ў 2009-м. Выступ ужо легендарнага Юры Дземідовіча — у відэа на Generation.bY.

«Дзякуй! Вы так добра прымаеце. Мне было вельмі прыемна тут выступіць», — дзякаваў публіцы Юра Дземідовіч пасьля выкананьня «Волшебного кролика» і новай песьні «Холестерин».

На выхадзе з клюба Юра яшчэ доўга раздаваў інтэрвію і фатаграфаваўся з усімі жадаючымі. Па словах мастацкага кіраўніка Ўладзіміра Глушакова, зараз рыхтуецца першы альбом маладога выканаўцы. А ў хуткім часе ў «Графіці» пройдзе першы клюбны сольны канцэрт «Чароўнага трусіка» ў Беларусі.

tarka 18:00, 22/02/2010 | Рэпартажы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0608 seconds.