На ўручэньні ўзнагародаў Ultra-Music у «Графіці» выступіць «Чароўны трусік»
Сайт Ultra-Music падвёў музычныя вынікі 2009 году. На працягу двух месяцаў наведвальнікі сайта галасавалі за сваіх фаварытаў у пяці намінацыях. А цяпер арганізатары раскрылі і галоўную таямніцу — на ўручэньні ўзнагародаў 20 лютага таксама выступіць пераможца ў намінацыі «Лепшая беларуская песьня году» Юра Дземідовіч.
Галасаваньне Ultra-Music Awards 2009 праходзіла ў два этапы. На першым любы ахвотнік мог прапанаваць ад 1 да 10 прэтэндэнтаў у кожнай намінацыі. У выніку былі складзеныя сьпісы з выканаўцаў і альбомаў, які найчасьцей згадваліся. Каля 20 тысяч галасоў было пададзена за прэтэндэнтаў на другім этапе. Па выніках галасаваньня пераможцы ў намінацыях разьмеркаваліся наступным чынам:
- Гурт году — Rammstein
- Лепшы замежны альбом году — Rammstein «Liebe ist für alle da»
- Лепшая замежная песьня году — Muse «Uprising»
- Лепшы беларускі альбом году — Ляпис Трубецкой «Культпросвет»
- Лепшая беларуская песьня году — Юры Дзямідовіч «Волшебный кролик»
«Вядома, вынікі адлюстроўваюць толькі густы аўдыторыі сайта, а таксама актыўнасьць
фан-клюбаў выканаўцаў, — лічыць заснавальнік прэміі і кіраўнік праектуUltra-Music Вячаслаў Радзівонаў. — Тым ня менш, складана не пагадзіцца зь вялізарнай папулярнасьцю песьні пра „чароўнага трусіка“ і ажыятажам вакол новага альбому Rammstein і іх прыездам у Менск. Я рады, што, з дапамогай галасаваньня на сайце, мы далі магчымасьць скласьці сьпісы ўдзельнікаў і абраць пераможцаў непасрэдна публіцы».
Віншаваньне пераможцаў пройдзе 20 лютага ў клюбе «Графіці» у фармаце ўрачыстай паці з удзелам журналістаў, музыкаў і ўсіх жадаючых. У якасьці гасьцей таксама запрошаныя гурты The UNB, Akute і The Blackmail.
Юра Дземідовіч. Выява: belta.by.
Прыемнаю неспадзяванкаю стане й выступ у праграме вечарыны Юры Дземідовіча, які прасьпявае некалькі сваіх песень, у тым ліку і нашумелага «Чароўнага трусіка».
«Дамовіцца апынулася нечакана лёгка і прыемна. Я зьвязаўся з мастацкім кіраўніком Юры Ўладзімірам Глушаковым, распавёў, што „Чароўны трусік“ перамог у галасаваньні на
Ultra-Music Awards і запрасіў на цырымонію. Уладзімір нейкі час падумаў і пагадзіўся. Мо таму, што пераможца абіраліінтэрнэт-карыстальнікі , якія ў свой час і зрабілі песьню Юры такой вядомай», — распавядае Вячаслаў.
Наведаць цырымонію