Папа Бо ладзіць чацьверты фэст «Можна!» і адкрывае новы музычны лэйбл
16 сьнежня ў менскім клюбе RE:PUBLIC пройдзе легендарны фэстываль актуальнай беларускай музыкі «Можна!», у рамках якога адбудзецца прэзэнтацыя новага праекта, запушчанага канцэртна-прадусарскім агенцтвам BOpromo — адкрыцьцё незалежнага музычнага лэйблу Belarus Outside production (BOpro).
→Як у Менску было «Можна»
Трэці фэстываль актуальнай беларускай музыкі «Можна!» дабраўся да Менску — дагэтуль фэст з посьпехам двойчы праходзіў у Маскве. У ноч з 22 на 23 студзеня «Рэактар» ледзь умясьціў усіх жадаючых паглядзець на «Можна!» у Беларусі.
→«МОЖНО!» — у Менску пройдзе першы ў Беларусі фэстываль актуальнай беларускай музыкі
Фэстываль беларускай музыкі ўжо двойчы прайшоў у Маскве. «Гэта зусім не тая музыка, што падсунаюць нам ад Беларусі на „Славянскім базары“ у Віцебску», — кажа пра фэст Арцемій Троіцкі. 9 гуртоў будуць частаваць гасьцей фэстывалю «МОЖНО!» сваёй творчасьцю на працягу ўсёй ночы з пятніцы на суботу: канцэрт 22 студзеня працягнецца з 20:00 да 6 раніцы.
→