10.11 — «Джамбібум», KRIWI і Morfe Acoustic Band на чайнай сустрэчы

Музыкі адразу трох беларускіх гуртоў аб’ядналіся дзеля невыпадковай сустрэчы ў межах праекту «TEA+ART — незвыЧАЙныя сустрэчы». Акрамя звычайных камунікацый і слуханьня музыкі на незвычайнай невыпадковай сустрэчы чакаецца далучэньне ўсіх ахвотных да ўдзелу ў стварэньні новага экспэрымэнтальнага музычнага праекту. Такім чынам, чакайце ў сераду сустрэчы з Настай Хмель з «Джамбібум», Ігарам Гарбачэўскім з KRIWI і Андрэем Мінковым з Morfe Acoustic Band.

→…
01.11.2010
Андрэй Сьмятаньнікаў

Аксамітны не сэзон

Выдатная пляцоўка ў 20 км ад Менску амаль без міліцыі і з адэкватнай аховай, насычаны лайн-ап зь цікавых беларускіх ды замежных гуртоў, дзьве ночы, некалькі сцэнаў і зонаў для адпачынку, бары і намётавы гарадок — такім мроіўся арганізатарам ды наведнікам першы міжнародны музычны фэстываль «Аксамітны сэзон». Міліцыі сапраўды было толькі адзін ці два патрулі, і ахова бала амаль незаўважная — падавалася, галоўная загана беларускіх фэстаў тут вырашаная на выдатна. Аднак у першы дзень другая сцэна так і не запрацавала, ежа не даехала, а ноч, холад і дождж напужалі патэнцыйных гледачоў. Падзея нагадвала хутчэй нясьпешны саўндчэк да міжнароднага фэстывалю.

→…
06.09.2010
Воля Кузьміч

2 чэрвеня Morfe Acoustic Band у «Рэактары» з «Гранатавым канцэртам»

2 чэрвеня Morfe Acoustic Band у «Рэактары» з «Гранатавым канцэртам»

2 чэрвеня ў менскім клюбе «Рэактар» Morfe Acoustic Band прадставіць новую, унікальную праграму, дзе цесна пераплеценыя сучасныя грувы са старажытнымі мэлёдыямі Блізкага ўсходу і Міжрэчча.

→…
24.05.2010

Першы юбілейны канцэрт «Джамбібум»

Джамбібум 

Шматгалосна і весела адзначыў свой пяцігадовы юбілей гурт «Джамбібум». 5 траўня ў Моладзевым тэатры эстрады сабраліся прыхільнікі гурта, музыкі, сябры і сябры-музыкі. Цёплая атмасфэра, моманты выступаў і радасных віншаваньняў — у рэпартажы Generation.bY.

→…
07.05.2009
Воля Вітушка

Bandscan:Belarus: 16 лістапада ў Менску прайшоў другі чвэрцьфінал беларуска-швэдзкага музычнага праекту

Bandscan:Belarus: 16 лістапада ў Менску прайшоў другі чвэрцьфінал беларуска-швэдзкага музычнага праекту

Беларуска-швэдзкі музычны праект Bandscan:Belarus набліжаецца да фіналу. Сёньня сталі вядомыя гурты-ўдзельнікі паўфіналу конкурса, што пройдзе 7 сьнежня ў Менску: Фрык кабарэ бэнд «Серебряная свадьба», Open Space, Hair Peace Salon, Bez.not, ДзеціДзяцей і The Toobes.

Гурты абіраліся праз глядацкае галасаваньне непасрэдна на канцэртах. Прапануем рэпартаж з другога чвэрцьфіналу Bandscan:Belarus, які прайшоў 16 лістапада ў клюбе Fabrique з удзелам Bez.not, Morfe Acoustic Band, The Toobes, Джамбібум, ДзеціДзяцей і hum flying bulletproof noodle.

→…
19.11.2008
Воля Вітушка

Дарэчы, за публікацыямі на Generation.by зручна сачыць праз RSS RSS
 
In 0.069 seconds.