Завершаны музычны конкурс Bandscan:Belarus: з канцэртамі ў Стакгольм едзе менскі The Toobes
25 студзеня ў менскім клюбе Fabrique адбыўся фінал беларуска-швэдзкага музычнага праекту Bandscan:Belarus. З 36 гуртоў, якія спаборнічалі між сабой у адборачных канцэртах у Віцебску і Баранавічах, а таксама пад час двух менскіх чвэрцьфіналаў і паўфіналу ў заключную частку конкурсу выйшлі 6 лепшых па вынікаў глядацкага галасаваньня. Згодна з меркаваньнем гледачоў фінальнага канцэрту пераможцам конкурсу стаўся менскі The Toobes. Якімі ж былі выступы найлепшых шасьці фіналістаў — у выніковым матэрыяле.
→25 студзеня ў Менску фінал беларуска-швэдзкага музычнага праекту bandscan:belarus
У Менску, Віцебску і Баранавічах ужо прайшлі паўфіналы, і наперадзе толькі фінал беларуска-швэдзкага музычнага праекту bandscan:belarus. З 36-ці гуртоў у пачатку праекта ў фінал трапілі 6 лепшых, абраных паводле глядацкага галасаваньня: The toobes і Hair Peace Salon зь Менску, «Воронин Бэнд» з Баранавічаў, RU.ST з Бабруйску, Jenowa і Minas Morgul зь Віцебску.
→Bandscan:Belarus: вызначаныя ўдзельнікі фіналу музычнага конкурсу
Міжнародны беларуска-швэдзкі музычны праект Bandscan:Belarus падыходзіць да свайго завяршэньня. У Менску, Віцебску і Баранавічах ужо прайшлі паўфіналы, і наперадзе толькі фінальная разьвязка. З 36-ці гуртоў у пачатку праекта ў фінал трапілі 6 лепшых, абраных паводле глядацкага галасаваньня: «Серебряная свадьба», The toobes, «Воронин Бэнд», RU.ST, Jenowa і Minas Morgul.
Асаблівасьці конкурсу, нечаканая адмова ад удзелу ў фінале «Серебряной свадьбы» — падрабязнасьці правядзеньня 7 сьнежня менскага паўфіналу чытайце ў рэпартажы.
→7 сьнежня: паўфінал беларуска-швэдзкага музычнага конкурсу Bandscan:Belarus
У менскім клюбе «Fabrique» выступяць беларускія гурты The Toobes, «Детидетей», Bez. Not, Open Space, Hair Peace Salon, фрык кабарэ бэнд «Серебряная свадьба». У якасьці госьця далучаецца швэдзкі гурт I love you baby (электра-панк).
→Bandscan:Belarus: 16 лістапада ў Менску прайшоў другі чвэрцьфінал беларуска-швэдзкага музычнага праекту
Беларуска-швэдзкі музычны праект Bandscan:Belarus набліжаецца да фіналу. Сёньня сталі вядомыя
Гурты абіраліся праз глядацкае галасаваньне непасрэдна на канцэртах. Прапануем рэпартаж з другога чвэрцьфіналу Bandscan:Belarus, які прайшоў 16 лістапада ў клюбе Fabrique з удзелам Bez.not, Morfe Acoustic Band, The Toobes, Джамбібум, ДзеціДзяцей і hum flying bulletproof noodle.
→