3-4.09 — Міжнародны фэст пад адкрытым небам «Аксамітны сэзон 2010»

Двухдзённы міжнародны фэстываль пройдзе ў 18 км ад Менску ў парку прыгодаў «Крутагор’е». У праграме выступы гуртоў з Аўстрыі, Украіны, Германіі і Беларусі, на двух сцэнах пройдзе фэстываль беларускай актуальнай музыкі «Можна!», заплянаваныя шэраг майстар-клясаў, паказальных выступаў, ворк-шопаў, галерэй і гульняў.

Пачнецца «Аксамітны сэзон 2010» 3 верасьня а 17.00. Мяркуецца, што праграма будзе працягвацца да шостай раніцы штодня.

У музычнай праграме: Parov Stelar Band (Аўстрыя), Dusty (Германія), Pur:Pur (Украіна), Frost Nova (Украіна), Krazia (Украіна), беларусы Cherryvata, 4 Kuba, Dandyskills, Eye-Q, Vadim Key, Wecancomeandkillyou, Weelure, Zelenkevich, Elate ды іншыя.

Таксама ў межах «Аксамітнага сэзону» 3 верасьня пройдзе чарговы фэстываль беларускай актуальнай музыкі «Можна!» з удзелам кабаре бэнд «Серебряная Свадьба», Gurzuf, Drum Ecstasy, The Toobes, «Кассиопея», «Петля Пристрастия», «Нагуаль», Rockerjoker, Botanic Project Sound System, Morfe Acoustic Band, Portmone, Diamos Roll Мох ды іншых.

Пройдуць майстар-клясы і паказальныя выступы: школы танцаў, ёга, карфбол, фатаграфія, тэатар агню ды шмат іншага. У актыўнай зоне прадугледжаныя гульні ў валейбол, фрызьбі, пэйнтбол, міні-футбол, катаньне на конях, вяровачны горад, тыры, фэхтаваньне ды інш.

Дастаўка маршрутным таксі ад ст.мэтро «Каменная горка». Кошты квіткоў: на 3 верасьня — 30.000 папярэдне, 35.000 — у дзень, на 4 верасьня — 40.000 папярэдне, 50.000 — у дзень, на два дні — 60.000 папярэдне, 70.000 — 3 верасьня. Інфалінія: +375 29 6034002, +375 29 7002244. Сайт: barhat.by.

18:00, 01/08/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0611 seconds.